Лазар Хрэбелянавіч

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Лазар Хрэбелянавіч
сербск.: Лазар Хребељановић
Нараджэнне 1329[1][2][…]
Смерць 15 чэрвеня 1389[3]
Месца пахавання
Род Лазаравічы
Бацька Прыбац Храбелянавіч[d]
Жонка Міліца Сербская
Дзеці Мара Лазаравіч Бранкавіч[d][4], Алівера Дэспіна[d], Jelena Balšić[d], Стэфан Лазаравіч[4], Teodora Lazarević[d], Драгана Сербская[d] і Вук Лазаравіч[d]
Веравызнанне Сербская праваслаўная царква
Дзейнасць палітык
Бітвы
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Лазар Хрэбелянавіч (сербск.: Лазар Хребељановић; 1329 — 28 чэрвеня 1389) — апошні незалежны кіраўнік Сербіі (13701389), святы Сербскай праваслаўнай царквы.

Фрэска з манастыра Любастыня,14021405

Лазар паходзіў не з царскага роду; ён быў жанаты на Міліцы, радавод якой часта выводзяць, каб звязаць Лазара з Неманічамі, ад Стэфана Першавенчанага. Упершыню Лазар вызначыўся пасля смерці Стэфана Душана, калі Сербскае царства распалася на асобныя часткі і феадалы пачалі разлютаваную барацьбу за першынство. На Вукашына, які захапіў уладу, падняліся ўсе сербскія велікашы, у тым ліку і Лазар. Ён запрасіў на дапамогу Людовіка I Венгерскага і захапіў у Вукашына ўдзелы і ўладу, а Людовік заняў Мачву.

Лазар не зваў сябе ні царом, ні каралём, але толькі князем, самадзержцам усёй Сербскай зямлі, і жыў у Крушэвацы. У 1376 Лазар дамогся ад візантыйскага патрыярха вызвалення ад накладзенага ім на Сербію яшчэ пры Стэфане Душане праклёну і прызнання сербскага патрыярхата.

Партрэтная фантазія сучаснага жывапісца

Скарыстаўшыся смерцю Людовіка Вялікага Венгерскага, Лазар адваяваў Мачву з Бялградам. Туркам Лазар плаціў штогадовую даніну, але марыў пазбавіцца ад іх, для чаго заключыў ваенны саюз з Твртка Баснійскім і Георгіем Кастрыётам Албанскім.

Калі ў 1389 султан Мурад I прывёў на Косава поле войска, якое нашмат пераўзыходзіла войска Лазара, лёс Сербіі быў вырашаны. Памяць пра Лазара, які загінуў у бітве, да цяперашняга часу захавалася ў сербскіх народных песнях. Святы Лазар быў абезгалоўлены, і яго мошчы былі перанесены ў Раваніцу, дзе насельніцы манастыра ў наш час даглядаюць за хворымі дзецьмі. З 1889 года ў Сербіі ўручаецца ордэн Святога князя Лазара.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Lazar I // Nationalencyklopedin — 1999. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Lazar I. // CONOR.SI Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Руская Вікіпедыя — 2001.
  4. а б Lundy D. R. The Peerage

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Пры напісанні артыкула выкарыстаны матэрыял з Энцыклапедычнага слоўніка Бракгаўза і Эфрона (1890—1907).