Лакафарба

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Лакафарба
Тып ААТ[d]
Размяшчэнне

ААТ «Лакафарба» (Лідскі лакафарбавы завод; руск.: ОАО «Лакокраска») — беларускае прадпрыемства па вытворчасці лакафарбавых вырабаў, якое знаходзіцца ў г. Ліда Гродзенскай вобласці.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Завод быў пабудаваны на базе невялікай хімічнай фабрыкі, якая існавала ў Лідзе з 1958 года. У 1959 годзе яна была ператворана ў Лідскую фабрыку лакафарбавых вырабаў[1]. Будаўніцтва вялікага прадпрыемства па праекце Дзяржаўнага навукова-даследчага і праектнага інстытута лакафарбавай прамысловасці (ГИПИ ЛКП) пачалося ў 1963 годзе, першая чарга была ўведзена ў эксплуатацыю 1 чэрвеня 1965 года[2][3][1]. У 1966 годзе былі ўведзены ў эксплуатацыю новыя цэхі полівінілацэтатнай эмульсіі і алкідных смолаў[2]. У 1970 годзе быў уведзены ў эксплуатацыю цэх эмаляў, у 1971 годзе — цэх лакаў на кандэнсацыйных смолах, у 1972 годзе — доследна-прамысловая ўстаноўка па вытворчасці лакаў, у 1973 годзе — цэх лакаў і эмаляў на полімерызацыйных смолах[2]. У 1976 годзе быў уведзены ў эксплуатацыю цэх па вытворчасці фталевага ангідрыда, які быў пабудаваны сумесна з Польскай Народнай Рэспублікай[3][2][1]. 18 лістапада 1983 года ці ў 1984 годзе завод быў ператвораны ў Лідскае вытворчае аб'яднанне «Лакафарба» Усесаюзнага аб'яднання «Союзкраска», у якое ўвайшоў таксама Мінскі лакафарбавы завод[4][3]. У 1986 годзе былі пабудаваны комплексы фізіка-механічнай і біялагічнай ачысткі прамысловых сцёкаў[3]. У 1991 годзе завод быў падпарадкаваны Дзяржкамітэту Рэспублікі Беларусь па прамысловасці і міжгаліновым вытворчасцям, у 1992 годзе быў перададзены ў склад Камітэта па нафце і хіміі (зараз — канцэрн «Белнафтахім»)[4]. У 1994 годзе завод быў ператвораны ў адкрытае акцыянернае грамадства[3]. У канцы 1990-х гадоў пачалося тэхнічнае пераабсталяванне прадпрыемства[3].

Сучаснае становішча[правіць | правіць зыходнік]

Завод выпускае каля 25 тыс. т фталевага ангідрыда, 55 тыс. т арганаразбаўляльных лакафарбавых матэрыялаў, 1 тыс. т водна-дысперсійных лакафарбавых матэрыялаў. Завод таксама вырабляе полівінілацэтатную дысперсію (ПВАД) і растваральнікі[3]. Прадукцыя рэалізуецца пад 4 брэндамі («Lida», «Fresko», «Massive», «Garage»)[5]. Прадпрыемства займае 27% беларускага рынку лакафарбавых вырабаў і 16% расійскага[6].

Санкцыі[правіць | правіць зыходнік]

З сярэдзіны 2000-х гадоў ААТ «Лакафарба» з перапынкамі[7][8] знаходзіцца ў санкцыйным спісе спецыяльна прызначаных грамадзян і заблакіраваных асоб ЗША[9][10]. Апошняе ўключэнне было ў чэрвені 2021 года[11]. У студзені 2023 года прадпрыемства было ўнесена ў санкцыйны спіс Украіны[12].

Зноскі

  1. а б в ОАО «Лакокраска» (г. Лида) исполнилось 55 лет (руск.)
  2. а б в г Лідскі лакафарбавы завод // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 9: Кулібін — Малаіта / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 9. — С. 250.
  3. а б в г д е ё Было-стало Архівавана 3 чэрвеня 2020. (руск.)
  4. а б Лидское производственное объединение "Лакокраска" на сайце «Архівы Беларусі»
  5. ААТ Лакафарба Архівавана 3 чэрвеня 2020.
  6. Белнефтехим добивается для лидской «Лакокраски» статуса эксклюзивного поставщика для машиностроения Архівавана 3 чэрвеня 2020. (руск.)
  7. John R. Liebman, Roszel Cathcart Thomsen II, James E. Bartlett III (2012). United States Export Controls [англійская]. Wolters Kluwer  (англ.). p. 2-45. ISBN 978-1-4548-0123-8.{{cite book}}: Папярэджанні CS1: розныя назвы: authors list (link)
  8. Санкцыі супраць беларускіх уладаў працягнуты яшчэ на год. Новы Час (11 чэрвеня 2016).
  9. OFAC Sanctions List Search, Міністэрства фінансаў ЗША
  10. Steven J. Woehrel (2011). Belarus: Background and U. S. Policy Concerns [англійская]. Congressional Research Service  (англ.). p. 12.
  11. Банкі і пастаўшчыкі асцерагаюцца ўплыву санкцый на беларускую «нафтанку». Новы Час (3 чэрвеня 2021).
  12. Беларуськалій, Белчыгунка і іншыя. Новы ўдар па рэжымных прадпрыемствах. Новы Час (29 студзеня 2023).

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]