Ларыса Аляксандраўна Жуніна
Ларыса Аляксандраўна Жуніна | |
---|---|
Дата нараджэння | 25 ліпеня 1914 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 18 кастрычніка 1981 (67 гадоў) |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | вучоная |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар тэхнічных навук[1] (1968) |
Альма-матар |
Ларыса Аляксандраўна Жу́ніна[2] (25 ліпеня 1914 — 18 кастрычніка 1981) — вучоны ў галіне хімічнай тэхналогіі сілікатных і тугаплаўкіх неметалічных матэрыялаў (тэхналогіі шкла)[2], доктар тэхнічных навук (1968), прафесар (1970).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзілася ў горадзе Мсціслаў Магілёўскай губерні (зараз у Магілёўскай вобласці Беларусі). У 1938 годзе скончыла Беларускі політэхнічны інстытут. Працавала на шклозаводзе ў пасёлку Вялікая Вішэра пад Ленінградам[3]. У пачатку Вялікай Айчыннай вайны пераехала разам з прадпрыемствам у горад Бор і працавала на Борскім шклозаводзе[3]. З 1946 г. Л. А. Жуніна ў Мінску. Працавала інжынерам, асістэнтам на кафедры сілікатаў Беларускага політэхнічнага інстытута і вучылася ў аспірантуры[3]. У 1950 годзе абараніла кандыдацкую дысертацыю, у 1967 годзе доктарскую. З 1970 года прафесар кафедры тэхналогіі сілікатаў політэхнічнага інстытута. З 1976 года ў Беларускім тэхналагічным інстытуце (сучасны Беларускі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт) на кафедры тэхналогіі сілікатаў.
Памерла 18 кастрычніка 1981 года.
Навуковая дзейнасць
[правіць | правіць зыходнік]Займалася даследаваннем механізмаў стварэння сілікатных матэрыялаў, распрацоўкай новых відаў шкла і сіталаў са спецыяльнымі ўласцівасцямі, у тым ліку з выкарыстаннем недыфіцытных матэрыялаў і шлакаў. З’яўляецца аўтарам больш за 250 друкаваных прац і каля 20 аўтарскіх пасведчанняў[3]. Уваходзіла ў склад спецыялізаваных саветаў па прысуджэнні вучоных ступеней кандыдата і доктара навук[3].
Сярод апублікаванага:
- Изучение физико-химических процессов, происходящих в сульфатной известково-кремнеземной шихте при нагревании: автореферат диссертации … кандидата технических наук / Л. А. Жунина. — Минск, 1949.
- Пироксеновые ситаллы / Под ред. доктора технических наук профессора Н. М. Павлушкина — Минск: БГУ им. В. И. Ленина, 1974. — 221, [3] с.- ил.
Зноскі
- ↑ Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 1998. — Т. 6: Дадаізм — Застава. — С. 449. — 576 с. — ISBN 985-11-0106-0
- ↑ а б БелЭн 1998.
- ↑ а б в г д Жуніна Ларыса Александраўна // Магілёўская абласная бібліятэка імя У. І. Леніна(недаступная спасылка)
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Жу́ніна Ларыса Аляксандраўна // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 6: Дадаізм — Застава / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 6. — С. 449. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0106-0 (т. 6).