Леў Рыгоравіч Гранаў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Леў Рыгоравіч Гранаў
Дата нараджэння 18 снежня 1906(1906-12-18)
Месца нараджэння
Дата смерці 1997
Месца смерці
Род дзейнасці хірург
Навуковая сфера хірургія
Навуковая ступень доктар медыцынскіх навук
Навуковае званне прафесар
Альма-матар Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт

Леў Рыгоравіч Гранаў (руск.: Гранов Лев Григорьевич; 18 снежня 1906, г. Ігумен, Мінская губерня — 1997, Масква) — савецкі хірург. Доктар медыцынскіх навук, прафесар. Заслужаны дзеяч навукі Рэспублікі Башкартастан.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (Мінск, 1928). Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. У 1959—1966 загадчык кафедры шпітальнай хірургіі Башкірскага Дзяржаўнага медыцынскага інстытута  (руск.). На працягу двух гадоў з’яўляўся старшынёй праўлення навукова-практычнага таварыства хірургаў БАССР. Пад кіраўніцтвам Гранава ў 1961 у Рэспубліканскай Клінічнай Бальніцы (Уфа) адкрыта першае ў рэспублікі аддзяленне грудной хірургіі.

Навуковая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Навуковая дзейнасць прысвечана праблемам ваенна-палявой і агульнай хірургіі, у тым ліку вывучэнню працэсу гаення ран ва ўмовах высакагор’я. Распрацаваны і ўкаранёны ў лячэбную практыку метады дыягностыкі пашкоджанняў чэрапа. Аўтар больш за 50 навуковых прац.

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]