Перайсці да зместу

Лубнішча

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вёска
Лубнішча
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 222
Паштовыя індэксы
213125
Аўтамабільны код
6
СААТА
7244820081
Лубнішча на карце Беларусі ±
Лубнішча (Беларусь)
Лубнішча
Лубнішча (Магілёўская вобласць)
Лубнішча

Лубні́шча[1] (трансліт.: Lubnišča, руск.: Лубнище) — вёска ў Магілёўскім раёне Магілёўскай вобласці. Уваходзіць у склад Княжыцкага сельсавета.

У 1670 годзе згадваецца як фальварак у Аршанскім павеце Вялікага Княства Літоўскага[2]. Згадваецца ў 1675 годзе як вёска ў складзе Княжыцкай воласці ў Аршанскім павеце Вялікага Княства Літоўскага[3]. У 1681 годзе на падставе фундушу разам з вёскамі Бабровічы і Нікіцінічы выдзелена са складу Княжыцкага графства і перададзена надворным харунжым літоўскім Канстанцінам-Уладзіславам Пацам заснаванаму ім Княжыцкаму дамініканскаму кляштару[4]. Згадваецца ў 1752 годзе ў складзе Княжыцкага графства пры размежаванні з суседнім маёнткам Пясчанка[5].

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Магілёўская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2007. — 406 с. — ISBN 978-985-458-159-0. (DJVU)
  2. LVIA, f. 11, ap. 1, b. 747
  3. НГАБ, ф. 1875, воп. 1, спр. 2, с. 717
  4. НИАБ, ф. 1817, оп. 1, д. 84, с. 133
  5. НГАБ, ф. 1731, воп. 1, спр. 32, с. 806