Перайсці да зместу

Луі Дзюпрэ (танцоўшчык)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Луі Дзюпрэ
фр.: Louis Dupré
Дата нараджэння 1697
Месца нараджэння Парыж
Дата смерці 1774
Месца смерці Парыж
Грамадзянства Сцяг Францыі Францыя
Прафесія харэограф, балетмайстар, артыст балета
Тэатр «Каралеўская акадэмія музыкі і танца» (Парыж), Слуцкі тэатр Радзівіла, Нясвіжскі тэатр Радзівілаў

Луі Максіміліян Дзюпрэ́ (фр.: Louis Dupré, (1697[1], паміж 1690 і 1697[2]1774, Парыж) — французскі танцоўшчык, балетмайстар і педагог 18 стагоддзя. Адзін з заснавальнікаў мужчынскага сцэнічнага танца.

Вучыўся ў школе пры «Каралеўскай акадэміі музыкі і танца» ў ПарыжыГранд-Апера»). У 17151722 гадах і 17301751 гадах саліст гэтага тэатра.

У 17221730 гадах працаваў у Варшаве, гастраліраваў у Лондане, Дрэздэне, Вене. Танцаваў у лірычных трагедыях, балетах, операх-балетах, а таксама чыконы і паскаллі. Яго танец вылучаўся грандыёзнасцю, пластычнасцю, высакароднай манерай выканання.

У 1756 годзе запрошаны Г. Ф. Радзівілам у яго прыдворны тэатр у Слуцку, разам з А. Пуціні стаў стваральнікам мясцовага балета, у 17561758 гадах выкладаў у Слуцкай балетнай школе, выступаў у Слуцку і ў Белай (Бяла-Падляска, Польшча).

У сакавіку 1758 года пераехаў у Нясвіж, дзе паводле дагавору з М. К. Радзівілам Рыбанькай павінен быў да 1761 года не толькі выступаць на сцэне, пісаць лібрэта і ставіць балеты, але і падрыхтаваць для тэатра 8 дзяцей і вучыць танцам усіх, каго яму дадуць.

Сярод яго вучняў Ж. Ж. Навер, Г. Вестрыс, М. Гардэль.

  • 1748 : Portrait du Grand Monarque
  • 1749 : Catilina
  • 1750 : Le Temple de la fortune
  • 1751 : Le Génie
  • 1754 : Les Spectacles du Parnasse
  • 1755 : La Prospérité

Зноскі

  1. В. М. Красовская. Западноевропейский балетный театр. Очерки истории. — Л.: Искусство, 1981. — 286 с.
  2. CÉSAR — calendrier électronique des spectacles sous l'ancien régime et sous la révolution