Любар Нідэрле

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Любар Нідэрле
Lubor Niederle
Дата нараджэння 20 верасня 1865(1865-09-20)[1][1][…] ці 1894[2]
Месца нараджэння
Дата смерці 14 чэрвеня 1944(1944-06-14)[3][1][…]
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Бацька Jindřich Niederle[d]
Дзеці Marcel Niederle[d][5]
Род дзейнасці антраполаг, археолаг, даследчык дагістарычнай эпохі, педагог, preface author, этнограф, славіст
Навуковая сфера археалогія, этнаграфія, славістыка
Месца працы
Навуковая ступень доктарская ступень[d][6]
Альма-матар
Вядомыя вучні Раман Якімовіч
Член у
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Лю́бар Ні́дэрле (чэшск.: Lubor Niederle; 20 верасня 1865, г. Клатаві, Чэхія — 14 чэрвеня 1944) — чэшскі археолаг, этнограф і гісторык-славіст. Член Чэшскай акадэміі навук. Сын чэшскага філолага Індржыха Нідэрле.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

У 1887 годзе скончыў філасофскі факультэт Пражскага ўніверсітэта. У 1889 годзе быў слухачом лекцый па антрапалогіі і археалогіі ў Мюнхене, у 18891890 гадах працаваў у лабараторыях антрапалагічнай школы ў Парыжы, у 1893 годзе вывучаў археалагічныя калекцыі ў Варшаве, Кіеве, Цвяры. Працаваў прафесарам дагістарычнай археалогіі і этнаграфіі Пражскага ўніверсітэта (18981929). Заснавальнік і першы дырэктар Археалагічнага інстытута у Празе (19191924). Акрамя таго, з 1928 быў першым кіраўніком Славянскага інстытута ў Празе.

У 19071908 гадах займаў пасаду дэкана філасофскага факультэта ўніверсітэта. У 19271928 гадах — рэктар Карлава ўніверсітэта.

Навуковая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Займаўся першабытнай і антычнай, потым славянскай археалогіяй. У 1893 годзе выдаў кнігу «Чалавецтва ў дагістарычныя часы», дзе пададзена археалогія Еўропы ад палеаліту да сярэдневякоўя. У 19021934 апублікаваў шматтомную працу «Славянскія старажытнасці» (т. 1—З, 19021919; 2-я частка пад назвай «Культура старажытных славян», т. 1—З, 19111934). У 1931 выйшла праца Нідэрле «Кіраўніцтва па славянскай археалогіі», дзе падагульнены вынікі яго археалагічным даследаванняў.

Зноскі

  1. а б в г д Czech National Authority Database Праверана 23 лістапада 2019.
  2. Vědecká knihovna v Olomouci REGO Праверана 1 красавіка 2024.
  3. а б в Нидерле Любор // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  4. BillionGraves — 2011. Праверана 19 красавіка 2022.
  5. Archiv hl. m. Prahy, Matrika narozených u sv. Štěpána, sign. ŠT N37, s. 130
  6. Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 28 сакавіка 2015.
  7. а б Studenti pražských univerzit 1882–1945

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]