Лявоніха на арбіце

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Лявоніха на арбіце
Афіша/постар/сцэна
Афіша спектаклю
Аўтар А. Макаёнак
Дырыжор Андрэй Ягоравіч Макаёнак
Акцёры гл. у тэксце
Кампанія Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы
Краіна БССР
Год 1961
Узнагароды Літаратурная прэмія імя Янкі Купалы

Лявоніха на арбіце — п’еса, напісаная А. Макаёнкам, пастаўленая на сцэне Купалаўскага тэатру ў 1961 годзе.

А. Макаёнак напісаў п’есу ў той перыяд, калі ў адносінах да вёскі пачала праводзіцца даволі негатыўная дзяржаўная палітыка. П’еса «Лявоніха на арбіце» поўнасцю адпавядала афіцыйнай ідэалогіі і была, так бы мовіць, на злобу дня[1]. Па сюжэце калгасніца-перадавічка Лушка змагаецца са сваім прасякнутым прыватнаўласніцкімі настроямі і памкненнямі гультаяватым мужам Лявонам і ўрэшце бярэ над ім верх[2]. Тым не менш на той час спектакль напаткаў значны поспех, што абумоўлівалася як моцнай драматургіяй, так і яркімі акцёрскімі працамі. Спектакль «Лявоніха на арбіце», грамадскі прагляд якога прыпаў на час палёту Юрыя Гагарына ў космас, захоўваўся ў рэпертуары каля 20 гадоў.

Сюжэт[правіць | правіць зыходнік]

У п’есе раскрываюцца праблемы сельскай рэчаіснасці, пытанні калгаснага будаўніцтва, паказваюцца людзі з абывацельскай псіхалогіяй, асэнсоўваюцца жыццёвыя клопаты сельскіх працаўнікоў[3].

Лушка Чмых, якую ўсе клічуць Лявоніхай, не хоча пасля працы на ферме ісці ў свой агарод і ў брудны хлеў, каб корпацца ў зямлі і даглядаць жывёлу, бо цяпер усё можна купіць у калгаснай краме. Лушка марыць бавіць свой вольны час разумна і цікава. Афіцыйна абвешчана, што хутка надыдзе камунізм, навошта працаваць як раней ад зоркі да зоркі. Час жыць па новаму. Так думае не адна Лушка, а многія ў калгасе, таму і вылучаюць яе сваім кандыдатам у дэпутаты райсавета. Такім чынам Лявоніха «выходзіць на арбіту», гэта значыць асэнсавана ўздымаецца над сваім былым прыніжаным жыццём, робіць псіхалагічны віток «да больш высокіх» каштоўнасцей і запатрабаванняў.

Адна толькі бяда — чужыя людзі добра разумеюць Лявоніху, а вось родны муж ёй ледзь не вораг. Лявон — закаранелы ўласнік. Да калгаса яму няма ніякай справы. Спектакль пачынаўся начной сцэнай на лужку, дзе Лявон краў сена з калгаснай капы і кідаў яго на сваю посцілку. У той жа час вартаўнік Максім падкраўся з другога боку капы і лёг на посцілку. Лявон вярнуўся з вялікай ахапкай сена, накрыў ім старога і стаў цягнуць посцілку. Калі ж ён зразумеў падвох, то спалохаўшыся, так сігануў адтуль, што вартаўнік не паспеў пазнаць злодзея. 3 гэтай посцілкай як з галоўным доказам Максім стаў хадзіць па хатах і пытацца чыя яна. Дайшла чарга і да Чмыха. Лявон горача адмаўляўся і раптам знянацку пачынаў падміргваць абодвума вачыма (першы выканаўца ролі, Барыс Платонаў, выдатна імітаваў нервовы цік, які з’явіўся ў яго героя пасля няўдалага крадзяжу сена).

Лявон стаў самым яркім персанажам у спектаклі. Вынаходліва вырашаліся і іншыя сцэнічныя характары. Сатырычна кідка абмаляваны вобраз непаваротлівага, аплыўшага ад тлушчу Глуздакова, які марыў абы як дасядзець поўгода да пенсіі ў кіруючым крэсле. Дасціпным гумарам афарбаваны характар старога вартаўніка. Выклікалі глядацкую сімпатыю людзі працы: Міхаіл, яго нявеста Соня, старшыня калгаса.

Ролі[правіць | правіць зыходнік]

Пастаноўкі[правіць | правіць зыходнік]

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

У 1962 годзе п’еса атрымала літаратурную прэмію імя Янкі Купалы.

Экранізацыя[правіць | правіць зыходнік]

Першым[7] каляровым шырокаэкранным беларускім фільмам стаў «Рагаты бастыён», зняты ў 1965[8] годзе рэжысёрам Пятром Васілеўскім паводле п’есы «Лявоніха на арбіце». Сцэнарый быў напісаны А. Макаёнкам[9].

Зноскі

  1. Беларусы. Т. 13. Тэатральнае мастацтва / Р. Б. Смольскі і інш. — Мн., 2002.
  2. а б Галіна Макарава
  3. Талент чалавечнасці і дабрыні Архівавана 7 жніўня 2012.
  4. а б Першы выканаўца
  5. Бирилло Степан Степанович // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 59. — 737 с.
  6. Бульчик Сергей Степанович // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 90. — 737 с.
  7. Першы каляровы шырокаэкранны беларускі фільм
  8. Василевский Пётр Савельевич // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 59. — 737 с.
  9. Першы каляровы шырокаэкранны беларускі фільм

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]