Лі Цзычэн
Лі Цзычэн | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Chongzhen Emperor[d] | ||||||
Пераемнік | Li Zijing[d] | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
22 верасня 1606 |
||||||
Смерць |
1645[1][2][…] |
||||||
Род | Shun dynasty[d] | ||||||
Жонка | Gao Guiying[d] | ||||||
Дзеці | Li Cuiwei[d][3] |
Лі Цзычэн (кіт. спр. 李自成, піньінь Lĭ Zìchéng; 22 верасня 1606 — 1645) — правадыр сялянскай вайны ў Паўночным Кітаі, якая прывяла да звяржэння кітайскай дынастыі Мін.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нагодай для паўстання паслужыў голад у правінцыі Шэньсі. Будучы найбольш здольным з сялян-военачальнікаў, Лі змог прыцягнуць да руху (у 1639 годзе) шэраг буйных мандарынаў і вучоных. Ён забараняў сваім падначаленым рабаванні і раздаваў ежу найбяднейшым слаям насельніцтва. Агенты Лі разносілі славу пра яго подзвігі па ўсіх кутках Кітая.
У 1644 годзе Лі абвясціў сябе першым імператарам імперыі Шунь , стаў раздаваць сваім паплечнікам пышныя тытулы і прыступіў да чаканкі ўласнай манеты. Ён наблізіўся да Пекіна, і сталіца была здадзена еўнухамі практычна без бою, а імператар Чунчжэнь (Чжу Юцзянь ) павесіўся ля падножжа гары Цзіншань, на поўнач ад імператарскага палаца.
Тым часам мінскі палкаводзец У Саньгуй, заключыўшы саюз з маньчжурамі, адкрыў ім доступ у Кітай. Па адной з версій, першапачаткова самаабвешчаны імператар і генерал мелі партнёрскія адносіны, але затым Лі Цзычэн падчас наведвання дома У Саньгуя быў узяты ў палон прыгажосцю яго каханай наложніцы, што і спарадзіла канфлікт[4]. Армія Лі Цзычэна была разбіта ў Шаньхайгуаньскай битве . Пад сумесным націскам мінскіх і цынскіх сіл Лі вымушаны быў адступіць на поўдзень, дзе ў правінцыі Хэбэй ён загінуў, відаць, у сутычцы з мясцовымі жыхарамі.
У літаратуры
[правіць | правіць зыходнік]- Лі Цзычэну прысвяціў аднайменную гістарычную драму кітайскі драматург А Ін (1948)
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]- Чжан Сяньчжун — кіраўнік паўстання, які адначасова дзейнічаў у Цэнтральным Кітаі
Зноскі
- ↑ Zicheng Li // Faceted Application of Subject Terminology Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Li Zicheng // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ China Biographical Database
- ↑ История Китая (под ред. А. В. Меликсетова). М., 2004. С. 263.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Ли Цзы-чен // Большая советская энциклопедия : в 66 т. (65 т. и 1 доп.) / гл. ред. О. Ю. Шмидт. — М. : Советская энциклопедия, 1926—1947.