Перайсці да зместу

Ліва Абу аль-Фадль аль-Абас

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Ліва Абу аль-Фадль аль-Абас
араб. كتائب العباس‎‎
Выява лагатыпа
Ідэалогія шыiцкi ісламізм
Рэлігійная прыналежнасць шыізм
Лідары Абу Хаджар †
Актыўная ў  Сірыя
Саюзнікі Сірыя Урад Сірыі
 Іран
Хезбала
Праціўнікі Ісламская дзяржава
Джыхад Фронт аль-Нусра
Джыхад Ісламскі фронт
Свабодная армія Сірыі
Колькасць членаў 10 000[1]
Удзел у канфліктах Грамадзянская вайна ў Сірыі

Ліва Абу аль-Фадль аль-Абас, ці брыгада аль-Абас (араб. كتائب العباس‎‎) — шыіцкая ваенізаваная групоўка, якая дзейнічае на тэрыторыі Сірыі.

Назва фарміравання была ўзята ў гонар Абаса ібн Алі. Групоўка пачала праяўляць актыўнасць у адказ на апаганьванне розных святынь, помнікаў і месцаў пакланення, учыненых сірыйскімі паўстанцамі падчас грамадзянскай вайны ў краіне. У далейшым супрацоўнічала з сірыйскай арміяй, удзельнічаючы ў асноўным у абарончых, чым у наступальных дзеяннях. Большасць членаў групоўкі — сірыйцы, аднак прысутнічаюць байцы і з іншых краін, у асноўным з Лівана, Ірана і Ірака[2].

Абараняе сірыйскія меншасці, а таксама ахоўвае розныя мячэці і іншыя святыні ў Дамаску, Алепа і на некаторых іншых тэрыторыях. Па некаторых даных, у маі і чэрвені 2013 года ў групоўцы адбыўся раскол у сувязі з пытаннямі кіраўніцтва і фінансавання, які прывёў да перастрэлцы. Некаторыя замежныя члены аль-Абас пасля сфармавалі асобныя брыгады[3].

Зноскі

  1. "Syrian war widens Sunni-Shia schism as foreign jihadis join fight for shrines". The Guardian. 4 June 2013. Праверана 7 June 2013.
  2. Fierce clashes in Damascus district: NGO retrieved 20 June 2013
  3. "Iraqi Shi'ites flock to Assad's side as sectarian split widens". Reuters. 19 June 2013. Праверана 22 June 2013.