Лідзія Паўлаўна Скоблікава
Лідзія Паўлаўна Скоблікава | |
---|---|
руск.: Лидия Павловна Скобликова | |
Род дзейнасці | канькабежка |
Дата нараджэння | 8 сакавіка 1939[1][2][…] (85 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Альма-матар | |
Партыя | |
Узнагароды і прэміі | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Лідзія Паўлаўна Ско́блікава[3] (руск.: Ли́дия Па́вловна Ско́бликова; нар. 8 сакавіка 1939, Златавуст, Чалябінская вобласць) — савецкая канькабежка, адзіная 6-разовая алімпійская чэмпіёнка ў гісторыі канькабежнага спорту, абсалютная чэмпіёнка Алімпіяды-1964 у Інсбруку. Заслужаны майстар спорту СССР (1960), кандыдат гістарычных навук (1982), прафесар.
Лідзія Паўлаўна — кавалер двух ордэнаў Працоўнага Чырвонага Сцяга, ордэна «Знак Пашаны» і ордэна «За заслугі перад Айчынай» III ступені.
Двухразовая алімпійская чэмпіёнка 1960 года (1500 і 3000 м). 4-разовая чэмпіёнка Алімпіяды-1964 (500, 1000, 1500 і 3000 м). Заняла 4-е месца ў 1960 годзе на дыстанцыі 1000 м, а ў 1968 годзе — 6-е на 3000 м і 11-е на 1500 м. Двухразовая абсалютная чэмпіёнка свету (1963, 1964). Рэкардсменка свету на дыстанцыях 1000 м (1963—1968), 1500 м (1960—1962) і 3000 м (1967).
Выступала за чалябінскі «Буравеснік», а ў канцы кар’еры — за маскоўскі «Лакаматыў».
Зноскі
- ↑ а б Скобликова Лидия Павловна // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
- ↑ Lidiya Skoblikova // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ БелЭн 2002.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Скоблікава Лідзія Паўлаўна // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 14. — С. 465. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0238-5 (т. 14).
- Асобы
- Нарадзіліся 8 сакавіка
- Нарадзіліся ў 1939 годзе
- Нарадзіліся ў Златавусце
- Члены КПСС
- Кавалеры ордэна «За заслугі перад Айчынай» 3 ступені
- Кавалеры ордэна Аляксандра Неўскага (Расійская Федэрацыя)
- Кавалеры ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга
- Кавалеры ордэна «Знак Пашаны»
- Заслужаныя майстры спорту СССР
- Кавалеры Сярэбранага Алімпійскага ордэна
- Канькабежцы СССР
- Алімпійскія чэмпіёны па канькабежным спорце
- Алімпійскія чэмпіёны ад СССР
- Чэмпіёны зімовых Алімпійскіх гульняў 1960 года
- Чэмпіёны зімовых Алімпійскіх гульняў 1964 года
- Канькабежцы на зімовых Алімпійскіх гульнях 1960 года
- Канькабежцы на зімовых Алімпійскіх гульнях 1964 года
- Канькабежцы на зімовых Алімпійскіх гульнях 1968 года
- Асобы на манетах
- Абсалютныя чэмпіёны свету па канькабежным спорце
- Кандыдаты гістарычных навук