Перайсці да зместу

Лізавета Габсбург

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Лізавета Габсбург
ням.: Elisabeth von Habsburg
польск.: Elżbieta Rakuszanka
Сцяг Каралева-кансорт Польшчы
Папярэднік Соф’я Гальшанская
Пераемнік Алена Іванаўна
Сцяг Вялікая княгіня літоўская
Папярэднік Ульяна Гальшанская
Пераемнік Алена Іванаўна

Нараджэнне каля 1436
Смерць 30 жніўня 1505(1505-08-30)[1][2]
Месца пахавання
Род Габсбургі
Бацька Альбрэхт II
Маці Лізавета Люксембургская[d]
Муж Казімір IV Ягелончык[3]
Дзеці Уласла II, Ядзвіга Ягелонка, герцагіня Ландсхут-Баварская, Казімір Казіміравіч[4], Ян I Ольбрахт[4], Аляксандр Ягелончык, Жыгімонт I Стары, Барбара Ягелонка[d], Соф’я Ягелонка[d], Ганна Ягелонка[d], Лізавета Ягелонка[d][4], Лізавета Ягелонка[d][4], Лізавета Ягелонка[d] і Фрыдэрык Ягелончык[d]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Лізавета Германская (Альжбета) ням.: Elisabeth von Habsburg (1436, Вена — 30 жніўня 1505, Кракаў) — дачка імператара Свяшчэннай Рымскай імперыі Альбрэхта II, жонка Казіміра IV. Яе братам быў Ладзіслаў Постум.

Лізавета была дачкой Альберта II Германскага (1397—1439) і яго жонкі Лізаветы Багемскай (1409—1442). Яна выйшла замуж 10 сакавіка 1454 года за караля Польшчы і Літвы Казіміра IV. Чацвёра з яе сыноў сталі каралямі, таму яе таксама завуць «маці каралёў».

Пасля смерці ў 1457 годзе бяздзетнага брата Лізаветы Ладзіслава Постума яна і яе сям’я заявілі правы на трон Багеміі і Венгрыі. Праз некаторы час яе старэйшы сын атрымаў абодва трона. Яе малодшы сын стаў каралём Польшчы і Літвы.

Лізавета была замужам за Казімірам IV, каралём Польшчы і Вялікім князем Літоўскім. Мела шасцярых сыноў:

Мела таксама сямёра дочак, з якіх пяцёра выйшлі замуж за кіраўнікоў краін заходняй Еўропы:

  • Ядзвіга (1457—1502) жонка з 1475 года Георга Багатага (1455—1503), герцага Ландсхут-Баварскага;
  • Сафія (1464—1512) жонка з 1479 года Фрыдрыха (1460—1536), маркграфа Брандэнбург-Ансбахскага і Байрэйта, маці Альбрэхта Прускага;
  • Лізавета (1465—1466/67);
  • Лізавета (1472—1480/81);
  • Ганна (1476—1503) жонка Багуслава X, герцага Памеранскага (1454—1523);
  • Барбара (1478—1534), жонка з 1496 года герцага Георга Саксонскага (1471—1539);
  • Лізавета (1482—1517), жонка з 1515 года герцага Фрыдрыха II фон Лігніц (1480—1547).

Зноскі

  1. Lundy D. R. Elisabeth von Habsburg // The Peerage Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Pas L. v. Elisabeth of Austria // Genealogics — 2003.
  3. (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
  4. а б в г Lundy D. R. The Peerage