Казімір Казіміравіч
Казімір Казіміравіч | |
---|---|
| |
Дата нараджэння | 3 кастрычніка 1458[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 4 сакавіка 1484[1][3][…] (25 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
У ліку | святы і каталіцкі святы |
Дзень памяці | 4 сакавіка[5] |
Бацька | Казімір IV Ягелончык[4] |
Маці | Лізавета Габсбург[4] |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Казімір Казіміравіч, святы Казімір (3 кастрычніка 1458, Вавель — 4 сакавіка 1484) — каралевіч польскі і вялікі княжыч літоўскі. Каталіцкі святы, ушаноўваецца каталіцкай царквой як патрон Вільні, апякун земляў Вялікага Княства Літоўскага (ВКЛ), патрон Гродзенскага біскупства (з 1991).
Біяграфічныя звесткі
[правіць | правіць зыходнік]Сын Казіміра Ягелончыка. Быў вельмі рэлігійны. Атрымаў добрую гуманітарную адукацыю. Хатнімі яго выхавацелямі былі гісторык Ян Длугаш, выкладчык тэалогіі ў Ягелонскім універсітце Я. Канта, італьянскі пісьменнік і гуманіст Ф. Калімах.
У 1471 па просьбе праціўнікаў венгерскага караля Мацея Корвіна на чале 12-тысячнага войска беспаспяхова спрабаваў заняць прастол Венгрыі. Калі ў 1475 старэйшы сын Казіміра IV Уладзіслаў заняў чэшскі трон, Казімір-малодшы стаў наследнікам польскай кароны. 3 гэтага часу ён часта наведваў Вільню. У 1481—83 кіраваў справамі ў Польшчы.
Будучы хворы на сухоты і даўшы зарок цнатлівасці, адмовіўся ад шлюбу з дачкой германскага імператара Фрыдрыха III. У маі 1483 па выкліку бацькі прыехаў у Вільню. Дабрачыннасцю заслужыў павагу гараджан.
На Каляды 1483 года наведаў Гродна, але яго здароўе істотна пагоршылася і 1.3.1484 у цяжкім стане перавезены ў Вільню, дзе памёр.
Ушанаванне
[правіць | правіць зыходнік]Пахаваны ў каралеўскай капліцы Віленскага кафедральнага сабора. У 1522 адбылася кананізацыя Святога Казіміра, але кананізацыйная була знікла па дарозе. У 1602 Папа Рымскі Клімент VII загадаў аднавіць ушанаванне Святога Казіміра ва ўсім каталіцкім свеце. Асаблівае значэнне культ Святога Казіміра атрымаў на землях ВКЛ, дзе ў яго гонар праводзіцца асобная служба 4 сакавіка. У Вільні ў гэты дзень адбываецца святочны кірмаш («Казюкас»).
Зноскі
- ↑ а б Casimir // GCatholic.org — 1997.
- ↑ Saint Casimir // GeneaStar
- ↑ Casimir // Gran Enciclopèdia Catalana — Grup Enciclopèdia, 1968.
- ↑ а б Lundy D. R. The Peerage
- ↑ Calendarium Romanum: Ex decreto Sacrosancti Œcumenici Concilii Vaticani II instauratum auctoritate Pauli PP. VI promulgatum. Editio typica — Civitas Vaticana: Typis Polyglottis Vaticanis, 1969. — С. 24.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Карнілава Л. Казімір // ЭГБ ў 6 т. Т. 4. Мн., 1997.
- Ярашэвіч А. Святы Казімір у гісторыі і мастацтве // Наша Вера» № 1(19)/2002.
- Харкевіч Валяр'ян. Урачыстасці падчас кананізацыі Св. Казіміра ў Вільні // Наша слова.pdf № 15 (67), 12 красавіка 2023. // на pawet.net
- Янкоўскі Чэславаў. Пра зямное жыццё і нябесныя цноты св. Казіміра // Наша слова.pdf № 6 (110), 7 лютага 2024. // на pawet.net
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Казімір Казіміравіч
- Ярашэвіч А. Святы Казімір у гісторыі і мастацтве // Наша Вера. — № 1(19). — 2002. (бел.)
- Нарадзіліся 3 кастрычніка
- Нарадзіліся ў 1458 годзе
- Нарадзіліся ў Кракаве
- Памерлі 4 сакавіка
- Памерлі ў 1484 годзе
- Памерлі ў Гродне
- Пахаваныя ў Кафедральным саборы (Вільнюс)
- Асобы
- Святыя паводле алфавіта
- Ягелоны
- Каталіцкія святыя
- Хрысціянскія святыя XV стагоддзя
- Кананізаваныя манархі
- Памерлі ад туберкулёзу
- Кананізаваныя ў XVI стагоддзі
- Святыя Польшчы
- Святыя Літвы
- Святыя Беларусі
- Вялікія князі літоўскія
- Памерлі ў Вільнюсе