Перайсці да зместу

Ліліян (герцагіня Халандская)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Ліліян
Нараджэнне 30 жніўня 1915(1915-08-30)[1][2]
Смерць 10 сакавіка 2013(2013-03-10)[3][1][…] (97 гадоў)
Месца пахавання
Род Бернадоты
Імя пры нараджэнні англ.: Lillian May Davies
Бацька William John Davies[d][4]
Маці Gladys Mary Curran[d][4]
Муж Ivan Craig[d] і Бертыль[d][5]
Манаграма Манаграма
Узнагароды
Grand Cross of Honor for Services to the Republic of Austria Grand Cross 1st class of the Order of Merit of the Federal Republic of Germany Knight Grand Cross of the Order of the Falcon Ордэн Крыжа Зямлі Марыі ордэн Трох Зорак Ордэн Данеброг кавалер Вялікага крыжа ордэна «За заслугі перад Італьянскай Рэспублікай» Grand Cross of the Military Order of Christ
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Прынцэса Ліліян, герцагіня Халландская (шведск.: Lilian; 30 жніўня 1915Суонсі, Вялікабрытанія — 10 сакавіка 2013, Стакгольм, Швецыя) — член шведскага каралеўскага дома, жонка прынца Бертыля, герцага Халандского (1912—1997), цётка караля Карла XVI Густава, англійская мадэль.

Ліліян нарадзілася ў Суонсі — другім па велічыні горадзе Уэльса і была дачкой Уільяма Дэвіса і Гледзіс Мэры Курэн. У юнацтве стала працаваць мадэллю і з’явілася на вокладцы часопіса «Vogue». Яе бацькі рассталіся, калі ёй было пяць гадоў. Афіцыйна развод быў зарэгістраваны ў 1939 годзе.

У 1940—1945 гадах яна была замужам за англійскім акцёрам Іванам Крэйгам.

У 1943 годзе яна ўпершыню сустрэла ў Лондане прынца Бертыля Шведскага — сына караля Густава VI Адольфа і Маргарыты Конаўцкай. Неўзабаве пасля гэтага яны сталі палюбоўнікамі, хоць Ліліян была замужам за Іванам. У 1945 годзе яны развяліся. Пасля таго як старэйшы брат прынц Бертыля Густаў Адольф загінуў у 1947 годзе, пакінуўшы падгадаванага сына, у Бертыля з’явіўся шанец стаць рэгентам шведскага Каралеўства. Па гэтай прычыне, ён вырашыў не жаніцца на Ліліян, бо гэта пазбавіла б яго пасаду. Некалькі гадоў яны жылі разам, хаваючы свае адносіны. Пражывалі ў Сент-Максіме на поўдні Францыі. Бацька прынца, кароль Густаў VI, пражыў доўгае жыццё, і за гэты час пляменнік Бертыля дасягнуў паўналецця.

Віла Сульбакен.

Пасля смерці караля Густава VI Адольфа (у 1973), Ліліян і Бертыль заключылі шлюб. Вянчанне адбылося 7 снежня 1976 года. Тым не менш, Бертыль працягваў выступаць у якасці намесніка караля ў яго адсутнасці. Яго жонка стала называцца прынцэса Ліліян, герцагіня Халандская. Пражываць муж і жонка сталі на ўласнай віле Сульбакен.

Бертыля не стала 30 жніўня 1997 года. Ён памёр на 82-і дзень нараджэння яго жонкі. У 1997—2010 гадах прынцэса Ліліян працягвала прадстаўляць Швецыю на афіцыйных мерапрыемствах і святах. У 2000 годзе яна выпусціла аўтабіяграфічную кнігу пра жыццё пры каралеўскім двары, а таксама пра сямейнае жыццё з Бертылем. У жніўні 2008 года прынцэса ўпала і зламала рабро ў сваім доме. Падобны выпадак паўтарыўся ў лютым 2009 года. 3 чэрвеня 2010 года было абвешчана, што прынцэса Ліліян хворая на хваробу Альцгеймера і больш не можа выконваць грамадскія абавязкі.

Прынцэса Ліліян памерла 10 сакавіка 2013 года ў Стакгольме. На момант смерці яна з’яўлялася самым пажылым членам шведскага каралеўскага дома і любой каралеўскай сям’і Еўропы.

У гонар прынцэсы Ліліян было дадзенае другое імя дачцэ прынцэсы Мадлен, якая нарадзілася 20 лютага 2014: яе поўнае імя Леанор Ліліян Марыя[6].

Зноскі

  1. а б Lundy D. R. Lilian May Davies // The Peerage Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Princess Lilian // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Prinsessan Lilian har avlidit|aftonbladet.se
  4. а б Lundy D. R. The Peerage
  5. (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
  6. Новорожденной шведской принцессе дали имя Леонор и титул герцогини. Вести.ру (27 лютага 2014). Архівавана з першакрыніцы 28 лютага 2014. Праверана 28 лютага 2014.