Лісты апостала Паўла
Лісты апостала Паўла або Лісты Паўла - трынаццаць кніг Новага Запавету, якія маюць імя Паўла (грэч. Παῦλος) у якасці першага слова, такім чынам, сцвярджаючы аўтарства апостала Паўла. Некаторыя з гэтых лістоў з'яўляюцца аднымі з самых ранніх захаваўшыхся хрысціянскіх дакументаў. Яны даюць уяўленне аб вераваннях і супярэчнасцях ранняга хрысціянства і, як частка канону Новага Запавету, яны таксама былі і працягваюць заставацца асноўнай для хрысціянскага багаслоўя і хрысціянскай этыкі. Ліст да Яўрэяў традыцыйна адносяць да аўтарства Паўла, хоць там няма яго імя.
Лісты апостала Паўла, як правіла, змяшчаюць паміж Кнігай Дзеянняў Апосталаў і лістамі апосталаў, хоць у некаторых манускрыптах лісты апостала Паўла змешчаюць ў канцы Новага Запавету.
Лісты апостала Паўла таксама каштоўныя згадкай асабістага жыцця апостала. Павел называе шмат людзей па імяні, часта даючы падрабязную інфармацыю аб коштоўнасці гэтых сяброўскіх адносін і заахвочванні, якое яны яму далі.
Спіс лістоў апостала Паўла
[правіць | правіць зыходнік]- Рымлянам (грэч. Προς Ρωμαίους)
- Першы ліст да Карынфянаў (грэч. Προς Κορινθίους Α)
- Другі ліст да Карынфянаў (грэч. Προς Κορινθίους Β)
- Ліст да Галатаў (грэч. Προς Γαλάτας)
- Ліст да Эфесянаў (грэч. Προς Εφεσίους)
- Ліст да Філіпянаў (грэч. Προς Φιλιππησίους)
- Ліст да Каласянаў (грэч. Προς Κολασσαείς)
- Першы ліст да Фесаланікійцаў (грэч. Προς Θεσσαλονικείς)
- Другі ліст да Фесаланікійцаў (грэч. Προς Θεσσαλονικείς Β)
- Першы ліст да Цімафея (грэч. Προς Τιμόθεον Α)
- Другі ліст да Цімафея (грэч. Προς Τιμόθεον Β)
- Ліст да Ціта (грэч. Προς Τίτον)
- Ліст да Філімона (грэч. Προς Φιλήμονα)
Усе гэтыя лісты прадстаўляюць Паўла, як аўтара. Большасць даследчыкаў ўключаюць ананімны Ліст да Яўрэяў да твораў апостала Паўла, але аўтарства Ліста да Яўрэяў некаторымі даследчыкамі аспрэчваецца.
Раней у многіх кодэксах і рукапісах Новага Запавету Ліст да Яўбрэяў быў размешчаны паміж іншымі лістамі Паўла, цяпер ён змяшчаецца ў канцы кніг Новага Запавету перад кнігай Адкрыцця.
Гістарычнасць лістоў
[правіць | правіць зыходнік]Некаторыя даследчыкі лічаць, што некалькі лістоў могуць быць псеўдаэпіграфічнымі, гэта значыць, што на самай справе яны маглі быць напісаны не Паўлам з Тарса.
Наступныя 7 лістоў лічацца напісанымі апосталам Паўлам абсалютнай большасцю навукоўцаў (у дужках пазначаны гады напісання ліста):
- Першы ліст да Фесаланікійцаў (каля 51 г. н.э.)
- Ліст да Філіпянаў (каля 52-54 г. н.э.)
- Ліст да Філімона (каля 52-54 г. н.э.)
- Першы ліст да Карынфянаў (каля 53-54 г. н.э.)
- Ліст да Галатаў (каля 55 г. н.э.)
- Другі ліст да Карынфянаў (каля 55-56 г. н.э.)
- Ліст да Рымлянаў (каля 55-58 г. н.э.)
Наступныя лісты, наконт якіх у некаторых даследчыкаў існуе сумнеў наконт іх аўтарства:
- Першы ліст да Цімафея
- Другі ліст да Цімафея
- Ліст да Ціта
- Ліст да Эфесянаў
- Ліст да Каласянаў
- Другі ліст да Фесаланікійцаў
Ананімны ліст да Яўрэяў звычайна адносяць да аўтарства Паўла, хоць наконт аўтарства існуюць пэўныя спрэчкі.
Згубленныя лісты апостала Паўла
[правіць | правіць зыходнік]У Новым запавеце згадваецца шэраг напісаных лістоў апостала, якія аднак не дайшлі да нашага часу:
- Першы ліст да Карынфянаў, на які 1Кар. 5:9
- Суровы ліст, які таксама называюць Трэці ліст да Карынфянаў, пра яго згадваецца ў 2Кар. 2:4 і 2Кар. 7:8-9
- На больш ранейшы ліст да Эфесянаў спасылаецца Эф. 3:3-4
- Ліст да Лаадыкійцаў, на яго спасылаецца Кал. 4:16
Некананічныя творы апостала Паўла
[правіць | правіць зыходнік]Некалькі некананічных лістоў сцвярджаюць або сцвярджалі, што яны былі напісаны Паўлам. Большасць даследчыкаў Бібліі адмаўляюць іх сапраўднасць. Яны ўключаюць у сябе:
- Трэці ліст да Карынфянаў (некаторы час кананічны ў армянскай праваслаўнай царкве)
- Ліст да Лаадыкійцаў (знаходзіцца ў Фулдэнцкім Кодексе)
- Ліст Карынфянаў да Паўла (у адрасаце імя Паўла, сам ліст не напісаны не ім)
- Ліст да Александрыйцаў
Існуюць таксама творы, якія не з'яўляюцца лістамі, тым не менш, сцвярджаюць, што яны былі напісаны Паўлам. Яны ўключаюць у сябе
- Дзеянні Паўла і Фёклы
- Дзеянні Пятра і Паўла
- Апакаліпсіс Паўла
- Копцкі Апакаліпсіс Паўла
- Малітва апостала Паўла
- Ліст да Сенекі Малодшага
Аўтарства Паўла да гэтых твораў большасцю даследчыкаў адмаўляецца.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Aland, Kurt. «The Problem of Anonymity and Pseudonymity in Christian Literature of the First Two Centuries.» Journal of Theological Studies 12 (1961): 39-49.
- Stowers, Stanley K. Letter Writing in Greco-Roman Antiquity. Library of Early Christianity. Vol. 8. Ed. Wayne A. Meeks. Philadelphia: Westminster, 1989.
- Wall, Robert W. «Introduction to Epistolary Literature.» New Interpreter’s Bible. Vol. 10. Ed. Leander E. Keck. Nashville: Abingdon, 2002. 369-91.