Мадонна Літа
| ||
Леанарда да Вінчы | ||
Мадонна Літа. 1490—1491 | ||
Madonna Litta | ||
Матэрыял | Палатно (пераведзена з дрэва ) | |
---|---|---|
Тэхніка | Тэмпера | |
Памеры | 42 × 33 см | |
Эрмітаж, Санкт-Пецярбург | ||
(інв. ГЭ-249) | ||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
«Мадонна Літа» (1490—1491) — карціна італьянскага мастака Леанарда да Вінчы.
Сюжэт
[правіць | правіць зыходнік]На карціне намалявана жанчына, якая трымае на руках немаўля, якога яна корміць груддзю.
Фон карціны — сцяна з дзвюма арачнымі вокнамі, святло з якіх падае на гледача і робіць сцяну больш цёмнай. У вокнах праглядаецца пейзаж у блакітных тонах. Сама ж фігура Мадонны нібы азорана святлом, што ідзе аднекуль спераду. Жанчына глядзіць на дзіця ласкава і задуменна. Твар Мадонны намаляваны ў профіль, на вуснах няма ўсмешкі, толькі ў кутках прытаіўся нейкі яе вобраз. Ледзь прыкметная ўсмешка дадае Мадоне яшчэ большай прывабнасці і прыгажосці. Немаўля безуважліва глядзіць на гледача, прытрымліваючы правай рукой адну з грудзей маці. У левай руцэ дзіця трымае шчыгла[1], які сімвалізуе пакуты Хрыста.
Святло рассеяна і не дае рэзкіх чорных ценяў. Гэта і ёсць знакамітае леанардаўскае сфумата. Горны пейзаж у блакітных танах таксама характэрная прыкмета работ майстра Высокага Адраджэння. Горы прысутнічаюць і ў іншых працах Леанарда — «Мадонна з калаўротам », на фрэсцы «Тайная вячэра», у славутай «Джакондзе».
Яркая вобразнасць твора раскрываецца ў дробных дэталях, якія шмат чаго распавядаюць нам пра маці і дзіцяці. Мы бачым дзіця і маці ў драматычны момант адлучэння ад грудзей. На жанчыне чырвоная кашуля з вузкай гарлавінай . У ёй зроблены спецыяльныя разрэзы, праз якія зручна, не здымаючы сукенку, карміць немаўля груддзю[2]. Абодва разрэзы былі акуратна зашыты (гэта значыць было прынята рашэнне адлучыць дзіця ад грудзей). Але правы разрэз быў паспешліва разарваны — верхнія шыўкі і абрывак ніткі выразна бачныя. Маці па патрабаванні дзіцяці, змяніла сваё рашэнне і адклала гэты нялёгкі момант.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Праца была напісана для кіраўнікоў Мілана, потым перайшла да сям'і Літа , і некалькі стагоддзяў знаходзілася ў іх прыватнай калекцыі. Першапачатковая назва карціны — «Мадонна з немаўлём». Сучасная назва карціны паходзіць ад імя яе ўладальніка — графа Літа, уладальніка фамільнай карціннай галерэі ў Мілане. У 1864 годзе ён звярнуўся ў Эрмітаж з прапановай прадаць яе разам з некалькімі іншымі карцінамі. У 1865 годзе разам з іншымі трыма карцінамі «Мадонна Літа» была набыта Эрмітажам за 100 тысяч франкаў.
Атрыбуцыя
[правіць | правіць зыходнік]На аўтарства Леанарда паказвае эскіз галавы Мадонны, які захоўваецца ў Луўры. Тым не менш шматлікія мастацтвазнаўцы зважаюць на незвычайныя для аўтарскай манеры Леанарда элементы карціны, у прыватнасці, на ненатуральную позу немаўля. Мяркуецца, што прынамсі фігура немаўля належыць пэндзлю аднаго з вучняў Леанарда, хутчэй за ўсё, Бальтрафіа .
Адсылка і алюзіі
[правіць | правіць зыходнік]- Павел Коган і Сяргей Салаўёў у 1966 годзе знялі схаванай камерай дакументальны фільм «Зірніце на твар» — пра наведвальнікаў Эрмітажа, якія разглядаюць Мадону Літа.
- Карціна прысутнічае ў адным з кадраў фільма 2006 года «Код да Вінчы ».
- Карціна была выкарыстаная ў афармленні альбома «Істота» музыканта Дэльфіна .
Зноскі
- ↑ Take your chance and make your special order: portrait, landscape, still life or masterpiece’s copy(недаступная спасылка). academart.com. Архівавана з першакрыніцы 4 сакавіка 2015. Праверана 4 octombrie 2012. (англ.)
- ↑ Joanna Moorhead. Leonardo's breastfeeding Madonna puts today's cover-up to shame . guardian.co.uk (Vineri, 30 decembrie 2011). Праверана 4 octombrie 2012. (англ.)