Майсей Альбертавіч Габрыловіч
Майсей Альбертавіч Габрыловіч | |
---|---|
Дата нараджэння | 3 кастрычніка 1912 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 8 красавіка 1968 (55 гадоў) |
Месца пахавання | |
Род дзейнасці | навуковец |
Навуковая сфера | гігіена |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар медыцынскіх навук |
Навуковае званне | прафесар |
Альма-матар |
Майсей Альбертавіч Габрыло́́віч (3 кастрычніка 1912, Рыга — 8 красавіка 1968) — вучоны ў галіне гігіены. Доктар медыцынскіх навук (1964). Прафесар (1965).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]М. А. Габрыловіч нарадзіўся ў горадзе Рыга (Латвія). У 1934 годзе скончыў Мінскі медыцынскі інстытут і працаваў у ім. У 1935—1936 гг. Працаваў санітарным урачом, начальнікам акруговай малярыйнай станцыі ў Мазыры. У 1938—1941 гг. навучаўся ў аспірантуры Мінскага медыцынскага інстытута. У 1945 годзе працаваў начальнікам абсервацыйнага пункта ў горадзе Арол, у 1941—1943 гг. дзяржаўным інспектарам і загадчыкам лабараторыяй Народнага камісарыята аховы здароўя Мардоўскай АССР у Саранску. У 1943—1944 гг. асістэнт кафедры гігіены Яраслаўскага медыцынскага інстытута. У 1944 годзе дзяржаўны санітарны інспектар у Мазыры, у 1944—1947 гг. дзяржаўны інспектар Народнага камісарыята аховы здароўя БССР і на пасадзе асістэнта кафедры гігіены Мінскага медыцынскага інстытута. У 1947—1960 гг. на пасадзе намесніка дзяржаўнага інспектара Міністэрства аховы здароўя БССР і дацэнт кафедры гігіены Мінскага медыцынскага інстытута. У 1960—1968 гг. загадчык кафедрай гігіены ў Беларускім інстытуце ўдасканалення ўрачоў, з 1963 года — дэкан тэрапеўтычнага факультэта.
Навуковая дзейнасць
[правіць | правіць зыходнік]М. А. Габрыловічу належаць навуковыя працы па гігіене, планіроўцы сельскіх населеных пунктаў, камунальнай гаспадарцы.
Сярод апублікаванага:
- Санітарнае добраўпарадкаванне калгасных паселішчаў БССР. — Мн., 1946.
- Санітарная ахова глебы. — Мн., 1959.
- Благоустройство села. — Мн., 1966.
- Асабістая гігіена — аснова здароўя. — Мн., 1960.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 4: Варанецкі — Гальфстрым / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1997. — Т. 4. — 480 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0090-0 (т. 4). — С. 413.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Габрилович Моисей Альбертович Архівавана 17 чэрвеня 2021. (руск.) // Сайт БелМАПА
- Габрыловіч, Майсей Альбертавіч (доктар медыцынскіх навук; 1912—1968) // Нацыянальная бібліятэка Беларусі
- Нарадзіліся 3 кастрычніка
- Нарадзіліся ў 1912 годзе
- Нарадзіліся ў Рызе
- Памерлі 8 красавіка
- Памерлі ў 1968 годзе
- Пахаваныя на Усходніх могілках Мінска
- Выкладчыкі БДМУ
- Выкладчыкі Беларускай медыцынскай акадэміі паслядыпломнай адукацыі
- Выкладчыкі Яраслаўскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта
- Дактары медыцынскіх навук
- Выпускнікі БДМУ
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Вікіпедыя:Артыкулы пра асоб, якія не маюць старонак цёзак па прозвішчы
- Гігіеністы