Перайсці да зместу

Мануіл Камнін Дука

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Мануіл Камнін Дука
грэч. Μανουήλ Κομνηνός Δούκας
Кіраўнік Фесалонікаў
1230 — 1237
Папярэднік Феадор Камнін Дука
Пераемнік Іаан Камнін Дука
Кіраўнік Фесаліі
1230 — 1237
Папярэднік Іаан Камнін Дука
Пераемнік Іаан Камнін Дука
Кіраўнік Фесаліі
1239 — 1241
Папярэднік Іаан Камнін Дука
Пераемнік Міхаіл II Камнін Дука

Нараджэнне 1187(1187)
Смерць 1241(1241)
Род Камніны Дукі
Бацька Іаан Дука
Маці Зоя Дукіня
Жонка Марыя Асеніна Камніна[d]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Мануіл Камнін Дука (грэч. Μανουήλ Κομνηνός Δούκας) (1187 — 1241) — кіраўнік Фесалонікаў з 1230 па 1237 гады, а таксама Фесаліі ў 1230—1237 і 1239—1241 гадах.

Мануіл быў сынам севастакратара Іаана Дукі і кузенам візантыйскіх імператараў Ісака II і Аляксея III, а яго браты — Міхаіл (незаконнанароджаны) і Феадор з'яўляліся кіраўнікамі Эпірскага царства.

У перыяд паміж 12251227 гадамі Мануіл атрымаў з рук Феадора тытул дэспата, і тады ж ажаніўся з Марыяй, незаконнанароджанай дачкой Івана II Асеня, што ўмацавала саюз Эпіра і Балгарыі[1].

Здабыццё ўлады. Звяржэнне

[правіць | правіць зыходнік]

Пасля бітвы пры Клакотніцы Феадор і яго сям'я трапілі ў балгарскі палон, Мануіл стаў кіраваць у Фесалоніках. Мануіл заключыў саюз як з ахейскім князем Жафруа Вілардуэнам, так і з царом Сербіі Стэфанам[1].

Уладзе Мануіла ніхто не пагражаў аж да 1237 года, калі яго цесць Іван Асень ажаніўся з дачкой Феадора Ірынай. Пасля гэтага ён адпусціў сваю новую радню, і Камніны Дукі прыбылі ў Фесалонікі. Неўзабаве Мануіл быў зрынуты, і яго выслалі ў малаазійскі горад Адалію. Мусульмане дазволілі яму адправіцца ў Нікею.

Вяртанне дахаты

[правіць | правіць зыходнік]

Атрымаўшы ад Іаана III Дукі Ватаца гроша і флот, Мануіл у 1239 годзе вярнуўся ў Грэцыю, дзе захапіў гарады Ларыса, Фарсала і некалькі крэпасцей, стаўшы кіраўніком Фесаліі. Феадор і яго сын Іаан прызналі яго ўладу, і калі Мануіл памёр у 1241 годзе, ён завяшчаў свае ўладанні свайму пляменніку — Міхаілу II Камніну Дуку.

Рэлігійная палітыка

[правіць | правіць зыходнік]

Як і свае папярэднікі, Мануіл вёў актыўныя перамовы як з папствам, так і з праваслаўнай царквой. Але атрымаўшы перасцярогі ад мясцовага духавенства, прызнаў уладу канстанцінопальскага патрыярхата, які знаходзіўся ў Нікейскай імперыі[1].

Ад шлюбу з Марыяй Балгарскай, у Мануіла была адна дачка:

  • Алена Камніна Дукіня — выйшла замуж за тэтрарха Халкіды Вільгельма Веронскага.

Зноскі