Мардоўская аўтаномная вобласць
Мардоўская аўтаномная вобласць | |||||
---|---|---|---|---|---|
эрз.: Эрзя-Мокшонь область | |||||
Краіна | СССР | ||||
Статус | Аўтаномная вобласць | ||||
Уваходзіць у | РСФСР | ||||
Уключае | 22 раёны, 18 раёнаў (01.10.1931) | ||||
Адміністрацыйны цэнтр | Саранск | ||||
Дата ўтварэння | 10 студзеня 1930 | ||||
Дата скасавання | 20 снежня 1934 | ||||
Афіцыйная мова |
руская, мардоўскія мовы |
||||
Насельніцтва (1931) | 1 389 600 | ||||
Шчыльнасць | 53,4 чал./км² | ||||
Нацыянальны склад | рускія — 66,6 %, мардва — 29,3 % | ||||
Плошча | 26 463 км² | ||||
|
Мардоўская аўтаномная вобласць (руск.: Мордовская автономная область) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка РСФСР у складзе Сярэдняволжскага края, якая існавала з 10 студзеня 1930 года па 20 снежня 1934 года. Адміністрацыйны цэнтр — горад Саранск.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Вобласць утворана 10 студзеня 1930 года ў складзе Сярэдняволжскага края ў выніку пераўтварэння з Мардоўскай акругі.
На 1 кастрычніка 1931 года ў вобласці мелася 18 раёнаў, 648 сельсаветаў, 4 гарады, у тым ліку 1 (Саранск — 20 221 чал.) вылучаны ў самастойную адміністрацыйна-гаспадарчую адзінку, 3 рабочыя пасёлкі, 1800 сельскіх населеных пунктаў. Гарадское насельніцтва на 1 студзеня 1931 года — 3,3 % (45 852 чал.). Іншыя гарады і рабочыя пасёлкі:
- р.п. Рузаеўка — 9704 чал.
- г. Ардатаў — 5854 чал.
- г. Краснаслабодск — 5462 чал.
- г. Цемнікаў — 3968 чал.
- р.п. Віндрэй — 3075 чал.
- р.п. Шырынгушы — 1536 чал.
20 снежня 1934 года Мардоўская аўтаномная вобласць была ператворана ў Мардоўскую Аўтаномную Савецкую Сацыялістычную Рэспубліку ў складзе Сярэдняволжскага края.
Адміністрацыйны падзел
[правіць | правіць зыходнік]Вобласць была падзелена на 22 раёны і 1 горад (Саранск), вылучаны ў самастойную адміністрацыйна-гаспадарчую адзінку[1]:
|
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Зноскі
- ↑ Сусветны гістарычны праект. Рэспубліка Мардовія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 3 снежня 2010. Праверана 12 жніўня 2011.