Маруна балотная[1][2] (Galium palustre) — від раслін сямейства Марэнавыя (Rubiaceae), распаўсюджаны ў Еўропе, Паўночна-Усходняй Афрыцы, Заходняй і Паўночнай Азіі, на поўначы Паўночнай Амерыкі.
Шматгадовая расліна, 20-60 см вышынёй. Лісце па 4, радзей з 5 або 6 у мутоўцы, на верхавіне без прыкметнага вастрыя. Сцябловае лісце даўгавата-лінейнае, да 2 см даўжынёй, 0.5-2 мм шырынёй, знізу голае і гладкае. Плады (схізакарпіі) дробныя, 1-1.5 мм даўжынёй, голыя, пакрытыя дробнымі грудкамі[2]. Кветкі: вяночак дробна варонкападобны, белы, прыблізна 3-5 мм шырынёй, 4-дольны. Чашачка адсутнічае. Тычынак 4; пылавікі чырвоныя. Суквецці шырокія, няшчыльныя[7].