Перайсці да зместу

Монацукрыды

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Монацукрыды — арганічныя злучэнні, адна з асноўных груп вугляводаў; самая простая форма цукру; з’яўляюцца звычайна бескаляровымі, растваральнымі ў вадзе, празрыстымі цвёрдымі рэчывамі. Некаторыя монацукрыды маюць салодкім смак. Монацукрыды — стандартныя блокі, з якіх сінтэзуюцца дыцукрыды, (такія, як цукроза, мальтоза, лактоза) алігацукрыды і поліцукрыды (такія, як цэлюлоза і крухмал), утрымоўваюць гідраксільныя групы і альдэгідную (альдозы) або кетагрупу (кетозы). Кожны вугляродны атам, з якім злучана гідраксільная група (за выключэннем першага і апошняга), з’яўляецца хіральным, даючы пачатак шматлікім ізамерным формам. Напрыклад, галактоза і глюкоза — альдагексозы, але маюць розныя хімічныя і фізічныя ўласцівасці. Монацукрыды ўяўляюць сабой шмататамныя спірты, якія змяшчаюць карбанільную групу — альдегідную або кетонную.