Мора Амундсена
Выгляд
Мора Амундсена | |
---|---|
Размяшчэнне | Антарктыда |
Плошча | 98 000 км² |
Найбольшая глыбіня | 585 м |
Катэгорыя на Вікісховішчы |
Мора Амундсена — мора Паўднёвага акіяна каля берагоў Заходняй Антарктыды.
Размешчана каля Зямлі Мэры Бэрд, абмежавана востравам Тарстан з усходу і мысам Дарт з захаду. Мяжуе з марамі Роса і Белінсгаўзена. Названа ў гонар нарвежскага палярнага даследчыка Руаля Амундсена.
Знаходзіцца паміж 100 і 123° з. д. Плошча мора — 98 тыс. км², глыбіня да 585 м. Салёнасць 33,5[1] г/л. Сярэдняя тэмпература вады ніжэй 0 °C[1]. Пакрытае льдамі.
Мора Амундсена насяляюць цюлень Роса, цюлень Уэдэла, марскі леапард, кіты, пінгвіны[1].
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Географический энциклопедический словарь: Географические названия / Гл. ред А. Ф. Трёшников; Ред. кол.: Э. Б. Алаев, П. М. Алампиев, А. Г. Воронов и др.. — М.: Сов. энциклопедия, 1983. — С. 26. — 538 с. — 100 000 экз. (руск.)
- Амундсена мора // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 1: А — Аршын / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 1. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0036-6 (т. 1). — С. 326.