Перайсці да зместу

Мікалай Іванавіч Аляксееў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Мікалай Іванавіч Аляксееў
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 17 снежня 1898(1898-12-17)
Месца нараджэння
Дата смерці 12 жніўня 1985(1985-08-12) (86 гадоў)
Пахаванне
Грамадзянства
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці пісьменнік
Мова твораў руская
Грамадская дзейнасць
Член у
Узнагароды
ордэн Леніна ордэн Леніна ордэн Чырвонага Сцяга ордэн Чырвонага Сцяга ордэн Чырвонага Сцяга ордэн Чырвонага Сцяга ордэн Чырвонага Сцяга ордэн Кутузава II ступені ордэн Айчыннай вайны I ступені ордэн Айчыннай вайны II ступені Ордэн «Знак Пашаны» ордэн «Крыж Грунвальда» III класа
Заслужаны дзеяч культуры Рэспублікі Беларусь

Мікалай Іванавіч Аляксееў (17 снежня 1898, Пецярбург — 12 жніўня 1990) — рускі савецкі пісьменнік. Заслужаны работнік культуры БССР (1980)[1].

Рана асірацеў, у дзесяць гадоў стаў вучнем, падручным, потым працаваў электраманцёрам у тэхнічных канторах Пецярбурга, на трыкатажнай фабрыцы «Керстэн» і Абухаўскім заводзе. У жніўні 1915 г. прызваны ў армію. На Заходнім фронце быў паранены[2].

Браў удзел у Лютаўскай і Кастрычніцкай рэвалюцыях і грамадзянскай вайне. У 1918—1958 гг. у Савецкай Арміі — прайшоў шлях ад радавога байца да генерал-маёра. Скончыў у 1935 годзе Акадэмічныя курсы вышэйшага каманднага саставу пры Ваенна-інжынернай акадэміі. Удзельнічаў у баях на Хасане[2].

У час Вялікай Айчыннай вайны — начальнік аддзела кадраў Заходняга і 3-га Беларускага франтоў. Пасля звальнення ў запас з пасады начальніка Далёкаўсходняй сувораўскай вучэльні ў 1958 годзе жыў у Мінску[2].

Сябра СП СССР і Беларусі з 1947 года[2].

Памёр 12 жніўня 1990 года. Пахаваны на Паўночных могілках пад Мінскам[3] (П-1, 62/11/2)[4].

Літаратурную дзейнасць пачаў у 1939 годзе. Аўтар раманаў «Яков Железнов» (1946), «Испытание» (1957), «По зову сердца» (1974) аб стойкасці і мужнасці савецкіх людзей у барацьбе з фашысцкімі захопнікамі, аповесці пра двойчы Героя Савецкага Саюза І. Д. Чарняхоўскага «Осколком оборванная жизнь» (1978) і інш. У 1960 Бабруйскі вандроўны тэатр паставіў п’есу Аляксеева «Сестра Варвара»[1].

Узнагароджаны двума ордэнамі Леніна, пяццю ордэнамі Чырвонага Сцяга, ордэнамі Кутузава II ступені, Айчыннай вайны I ступені, крыжам Грунвальда III класа і медалямі[5]. Заслужаны работнік культуры Беларускай ССР (1980)[2].

Зноскі

  1. а б т. 5. Биографический справочник. Мн: Издательство «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. 29 с.
  2. а б в г д Аляксееў Мікалай – Белліт  (6 ліпеня 2023). Праверана 18 ліпеня 2024.
  3. Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1988. — Мінск. — 333 с.: іл. — ISBN 5-85700-006-8.
  4. Аблажэй — Брыль – Белліт  (14 ліпеня 2023). Праверана 18 ліпеня 2024.
  5. Николай Иванович Алексеев (руск.)