Мікалай Апанасавіч Апіёк
Мікалай Апанасавіч Апіёк | |
---|---|
| |
Дата нараджэння | 20 лістапада 1935 (88 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Жонка | Тамара Іванаўна Нікалаева |
Род дзейнасці | мастак |
Месца працы | |
Жанр | пейзаж, партрэт, нацюрморт і тэматычная карціна[d] |
Вучоба | |
Мастацкі кірунак | рэалізм |
Вядомыя працы | «Год 1929», «Май 1945 года», «Маё хрышчэнне», «…І апусціўся анёл», «Сын цывілізацыі», «Слуцкія ткачыхі» |
Уплыў | Фёдар Іванавіч Дарашэвіч[d], Аляксандр Пятровіч Мазалёў, Яўген Рыгоравіч Чамадураў і Фёдар Іванавіч Дарашэвіч |
Член у | |
Прэміі | |
Узнагароды | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Мікалай Апанасавіч Апіёк (нар. 20 лістапада 1935, Макараўка, Дубровенскі раён) — беларускі мастак.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Скончыў Пірагоўскую сямігадовую школу. У 1951—1955 гг. вучыўся ў Віцебскім мастацка-графічным вучылішчы, у 1956—1957 гг. — на 5 курсе Мінскага мастацкага вучылішча. Некаторы час працаваў у сістэме Мастацкага Фонду БССР (г. Віцебск). У 1964 годзе скончыў Беларускі дзяржаўны тэатральны інстытут. Вучыўся ў Ф. Дарашэвіча, Аляксандра Мазалёва, Яўгена Чамадурава.
З 1964 года 10 лет працаваў мастаком-пастаноўшчыкам Гродзенскага абласнога драматычнага тэатра, аформіў больш за 30 спектакляў.
Удзельнік мастацкіх выставак з 1966 г. Член Саюза мастакоў БССР з 1966 г, кіраўнік Гродзенскай абласной арганізацыяй Саюза мастакоў БССР.
Творчасць
[правіць | правіць зыходнік]Персанальныя выстаўкі жывапісу наладжваў у Беларусі, Польшчы і Германіі.
Працуе ў станковым жывапісе ў жанрах пейзажа, партрэта, тэматычнай карціны і нацюрморта, а таксама ў станковай графіцы і сцэнаграфіі.
Асноўныя творы: карціны «Год 1929», «Май 1945 года», «Маё хрышчэнне», «…І апусціўся анёл», «Сын цывілізацыі», «Слуцкія ткачыхі», серыя партрэтаў дзеячаў культуры Беларусі; афармленне спектакляў: «Варвары» М. Горкага, «Шануй бацьку свайго» В. Лаўрэнцьева, «Амністыя» М. Матукоўскага, «Трыбунал» Андрэя Макаёнка, «Дамы і гусары» А. Фрэдра, «Снежная каралева» Яўгена Шварца.
Творы знаходзяцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі, фондах Беларускага саюза мастакоў і Музеі сучаснага выяўленчага мастацтва ў Мінску, а таксама ў прыватных калекцыях Расіі, Польшчы, Германіі, Галандыі і іншых краін.
Сям’я
[правіць | правіць зыходнік]Жонка — актрыса, заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь Тамара Нікалаева.
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]- Заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь
- лаўрэат Прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
- кавалер ордэна Францыска Скарыны (2011)
- лаўрэат спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь «За духоўнае адраджэнне» (2007)
- ганаровы член Расійскай акадэміі мастацтваў (2017)[1]
- ганаровы грамадзянін Дубровенскага раёна (2018)[2]
Зноскі
- ↑ На пасяджэнні Прэзідыума Расійскай акадэміі мастацтваў 17 студзеня 2017 года(недаступная спасылка)
- ↑ Ольга Лебедева В 25-й раз прошел Международный фестиваль песни и музыки «Дняпроўскія галасы ў Дуброўне» // Беларусь Сегодня, 26 июня 2018.(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 2 сакавіка 2020. Праверана 9 сакавіка 2020.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Апіёк Мікалай Апанасавіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.]. — Мн., 2004. — Т. 18, Кн.1. — С. 335.
- Апіёк Мікалай Апанасавіч // Беларускі Саюз Мастакоў : энцыклапедычны даведнік / рэдкал.: Б. А. Крэпак [і інш.]. — Мн., 1998. — С. 25.
- Нарадзіліся 20 лістапада
- Нарадзіліся ў 1935 годзе
- Нарадзіліся ў Дубровенскім раёне
- Постаці Гродзенскага абласнога драматычнага тэатра
- Выпускнікі Віцебскага мастацка-графічнага педагагічнага вучылішча
- Выпускнікі Мінскага дзяржаўнага мастацкага каледжа імя А. К. Глебава
- Выпускнікі Беларускай акадэміі мастацтваў
- Члены Беларускага саюза мастакоў
- Лаўрэаты прэміі «За духоўнае адраджэнне»
- Кавалеры ордэна Францыска Скарыны
- Заслужаныя дзеячы мастацтваў Рэспублікі Беларусь
- Асобы
- Мастакі паводле алфавіта
- Мастакі СССР
- Мастакі Беларусі
- Мастакі XX стагоддзя
- Мастакі XXI стагоддзя