Мікалай Васілевіч Мартынаў
Мікалай Васілевіч Мартынаў | |
---|---|
Дата нараджэння: | 1 жніўня 1957 (67 гадоў) |
Месца нараджэння: | |
Грамадзянства: | Рэспубліка Беларусь |
Кампанія | СТАА «Марка» |
Пасада | генеральны дырэктар; уладальнік |
Узнагароды і прэміі |
Мікалай Васільевіч Марты́наў (1 жніўня 1957, в. Гудава Зямянскае, Дубровенскі раён) — буйны беларускі прадпрымальнік, заснавальнік, уладальнік 90 % акцый, і генеральны дырэктар СТАА «Марка», Заслужаны работнік прамысловасці Рэспублікі Беларусь. З 2004 года член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]З 1978 года памочнік майстра Віцебскай панчошна-трыкатажнай фабрыкі «КІМ». У 1990 годзе эксперт камерцыйнага аддзела сумеснага беларуска-германскага прадпрыемства «Белвест». У 1991 годзе скончыў Інстытут паліталогіі і сацыяльнага кіравання Камуністычнай партыі Беларусі, палітолаг, выкладчык сацыяльна-палітычных дысцыплін.
У 1991 годзе разам з трыма кампаньёнамі заснаваў вытворча-камерцыйную фірму «ЛМ + МК», якая спецыялізавалася на вытворчасці і аптовым продажы вырабаў з штучнага футра. У 1994 годзе арганізаваў вытворчасць мужчынскага абутку пад таварным знакам «Марка».
Выбіраўся членам Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь трэцяга — шостага скліканняў. Быў дэпутатам Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў 25-га і 26-га скліканняў[1].
15 сакавіка 2021 года ўвайшоў у склад Канстытуцыйнай камісіі, якая ў мэтах ажыццяўлення рэзалюцыі шостага Усебеларускага народнага сходу распрацоўвае прапановы па змяненні Канстытуцыі Беларусі і забяспечвае іх усенароднае абмеркаванне[2].
Сям’я
[правіць | правіць зыходнік]Жанаты, мае сына і дачку.
Сын — Павел Мартынаў, дырэктар «Сан-Марка». Дачка Мартынава Раіса Мікалаеўна, намеснік генеральнага дырэктара СТАА «Марка». Малодшы брат Віктар Мартынаў, менеджар у кампаніі, былы дэпутат Віцебскага гарсавета.
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]Дзяржаўныя
[правіць | правіць зыходнік]- «Лепшы прадпрымальнік Рэспублікі Беларусь у сферы вытворчасці» (1997).
- «Лепшы прадпрымальнік Віцебскай вобласці» (1997—1999).
- «Лепшы прадпрымальнік-арганізатар працоўных месцаў» (2001).
- «Лепшы прадпрымальнік-падаткаплатнік» (2001).
- Ганаровая грамата Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь (2001).
- Медаль «За працоўныя заслугі».
- Юбілейны медаль «60 год Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
- Юбілейны медаль «90 год Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь»
- Юбілейны медаль «65 год вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў»
Царкоўныя
[правіць | правіць зыходнік]- Медаль ордэна свяціцеля Кірыла Тураўскага
- Ордэн прападобнай Ефрасінні Полацкай (2018)[3]
- Ордэн свяціцеля Кірыла Тураўскага
Зноскі
- ↑ Мартынаў Мікалай Васільевіч Архівавана 18 жніўня 2020.
- ↑ Указ Президента Республики Беларусь 15 марта 2021 г. № 105 «О Конституционной комиссии» (руск.)(недаступная спасылка). Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь (17 сакавіка 2021). Архівавана з першакрыніцы 28 снежня 2021. Праверана 20 сакавіка 2021.
- ↑ Свидетельство № 5-02/089 от 29 сентября 2018 года «О награждении Мартынова Николая Васильевича, генерального директора управляющей компании холдинга «Белорусская кожевенно-обувная компания «Марко», Орденом преподобной Евфросинии Полоцкой.»(недаступная спасылка)
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Нарадзіліся 1 жніўня
- Нарадзіліся ў 1957 годзе
- Нарадзіліся ў Дубровенскім раёне
- Узнагароджаныя медалём «65 гадоў вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў»
- Узнагароджаныя медалём «60 гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 гг.»
- Узнагароджаныя медалём «65 гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 гг.»
- Кавалеры ордэна Пашаны (Беларусь)
- Узнагароджаныя медалём «За працоўныя заслугі»
- Кавалеры ордэна прападобнай Ефрасінні Полацкай
- Узнагароджаныя медалём ордэна свяціцеля Кірыла Тураўскага
- Узнагароджаныя медалём «90 гадоў Узброенным Сілам Рэспублікі Беларусь»
- Кавалеры ордэна «Садружнасць»
- Узнагароджаныя Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь
- Узнагароджаныя Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь
- Заслужаныя работнікі прамысловасці Рэспублікі Беларусь
- Асобы
- Прадпрымальнікі паводле алфавіта
- Прадпрымальнікі Беларусі
- Члены Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 3-га склікання
- Члены Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 4-га склікання
- Члены Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 5-га склікання
- Члены Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 6-га склікання
- Дэпутаты Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў 25-га склікання
- Дэпутаты Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў 26-га склікання