Мікалай Мікалаевіч Семяненка
Мікалай Мікалаевіч Семяненка | |
---|---|
Дата нараджэння | 4 студзеня 1939 (85 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | глебазнавец |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар сельскагаспадарчых навук (1992) |
Навуковае званне | |
Альма-матар |
Мікалай Мікалаевіч Семяненка (нар.1939, вёска Ходараў, Слаўгарадскі раён) — беларускі вучоны ў галіне глебазнаўства і аграхіміі. Доктар сельскагаспадарчых навук (1992), прафесар (2000).
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
У 1968 годзе скончыў Беларускую дзяржаўную сельскагаспадарчую акадэмію. З 1970 года ў Беларускім НДІ глебазнаўства і аграхіміі, з 1993 года вучоны сакратар Акадэміі аграрных навук Беларусі, з 2001 года ў Беларускім НДІ меліярацыі і лугаводства.
Навуковая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]
Навуковыя працы па тэарэтычных асновах і метадах кіравання рэжымам мінеральнага жыўлення сельскагаспадарчых культур з выкарыстаннем ізатопаў, праблемах зберажэння энергарэсурсаў, земляробчай экалогіі, павышэння якасці сельскагаспадарчай прадукцыі.
Сярод апублікаваных прац:
- Азаот в земледелии. — Мн., 1997. (разам з М. У. Неўмяржыцкім)
- Нормативы возмещения выноса элементов питания для расчета доз минеральных удобрений под сельскохозяйственные культуры (у сааўтарстве) — Мн.: Институт почвоведения и агрохимии, 2017. — ISBN 978-985-6972-90-7
- Применение удобрений под сельскохозяйственные культуры в севооборотах и сохранение плодородия почв: (рекомендации) / РУП «Институт почвоведения и агрохимии». (у сааўтарстве) — Мн.: Институт системных исследований в АПК НАН Беларуси, 2017. — ISBN 978-985-7149-01-8
Зноскі
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Семяненка Мікалай Мікалаевіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 14. — С. 321. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0238-5 (т. 14).
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Семяненка Мікалай Мікалаевіч на сайце анлайн-энцыклапедыі «Беларусь у асобах і падзеях»
- Николай СЕМЕНЕНКО: «Избытком удобрений не восполнить недостаток знаний…» // Агрономия № 17 (Сентябрь) 2013 (руск.)
Катэгорыі:
- Нарадзіліся 4 студзеня
- Нарадзіліся ў 1939 годзе
- Нарадзіліся ў Ходараве (Слаўгарадскі раён)
- Супрацоўнікі Інстытута глебазнаўства і аграхіміі НАНБ
- Супрацоўнікі Інстытута меліярацыі
- Дактары сельскагаспадарчых навук
- Прафесары
- Выпускнікі Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Глебазнаўцы Беларусі
- Аграхімікі СССР
- Аграхімікі Беларусі
- Глебазнаўцы СССР