Мікалай Пятровіч Зайчанка
Мікалай Зайчанка | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||
|
|||||||
Прэзідэнт | Аляксандр Лукашэнка | ||||||
Кіраўнік урада | Сяргей Сідорскі | ||||||
Папярэднік | Андрэй Кабякоў | ||||||
Пераемнік | Мікалай Снапкоў | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
1948 |
||||||
Адукацыя | |||||||
Навуковая ступень | кандыдат эканамічных навук | ||||||
Прафесія | інжынер-эканаміст | ||||||
Узнагароды | |||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Мікалай Зайчанка (нар. 1948) — беларускі дзяржаўны дзеяч, міністр эканомікі Рэспублікі Беларусь (24 снежня 2003 — 4 снежня 2009).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся ў 1948 годзе ў г. п. Градзекава Прыморскага края (Расія). Скончыў у 1971 годзе Беларускі політэхнічны інстытут. Па спецыяльнасці інжынер-эканаміст. Кандыдат эканамічных навук.
Працаваў інжынерам, старэйшым інжынерам Інстытута праблем надзейнасці і даўгавечнасці машын АН БССР, старэйшым эканамістам, малодшым навуковым супрацоўнікам Інстытута эканомікі АН БССР. Быў аспірантам гэтага інстытута.
У 1981—1994 гадах — старэйшы навуковы супрацоўнік, загадчык сектара метадалогіі і метадаў фарміравання і рэалізацыі мэтавых комплексных праграм навукова-даследчага эканамічнага інстытута (НДЭІ) Дзяржплана БССР, намеснікам дырэктара па навуковай працы НДЭІ Дзяржэканомплана БССР.
У 1994—1996 гадах — намеснік дырэктара па навуковай працы НДЭІ Міністэрства эканомікі Рэспублікі Беларусь.
У 1996—1997 гадах — намеснік міністра эканомікі Рэспублікі Беларусь.
У 1997—2003 гадах — першым намеснік міністра эканомікі Рэспублікі Беларусь.
24 снежня 2003 года — 4 снежня 2009 года [1] — міністр эканомікі Рэспублікі Беларусь.
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]Узнагароджаны Ганаровай Граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь. Узнагароджаны медалём «За працоўныя заслугі» (2006)[2].
Цікавая інфармацыя
[правіць | правіць зыходнік]У 2008 годзе аналітычны цэнтр «Стратэгія» прызнаў «Цытатай года» лютаўскае выказванне міністра эканомікі Мікалая Зайчанкі:
«Мы павінны разглядаць нашу эканоміку такой, якая яна ёсць, і рэфармаваць яе так, як яна можа быць змененая, і паступова рабіць яе такой, якой яна павінна быць».
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Президент Республики Беларусь рассмотрел ряд кадровых вопросов, 4.12.2009, pravo.by(недаступная спасылка) (руск.)
- ↑ Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь з 1 сакавіка 2006 г. № 136 Аб узнагароджанні работнікаў, якія ўнеслі найбольш значны ўклад у сацыяльна-эканамічнае развіццё рэспублікі ў 2001—2005 гадах, дзяржаўнымі ўзнагародамі Рэспублікі Беларусь, 1/7323 Архівавана 24 верасня 2015.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Старонка на праекце «Хто ёсць хто ў РБ»(недаступная спасылка) (руск.)
- Указ прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 290 «Аб назначэнні членаў Урада Рэспублікі Беларусь» Архівавана 5 сакавіка 2016.
- Нарадзіліся ў 1948 годзе
- Нарадзіліся ў Прыморскім краі
- Выпускнікі машынабудаўнічага факультэта БНТУ
- Кандыдаты эканамічных навук
- Узнагароджаныя медалём «За працоўныя заслугі»
- Узнагароджаныя Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь
- Асобы
- Міністры эканомікі Рэспублікі Беларусь
- Намеснікі міністра эканомікі Рэспублікі Беларусь