Мікалай Генадзевіч Снапкоў

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Мікалай Снапкоў
Міністр эканомікі Рэспублікі Беларусь
4 снежня 2009 — 27 снежня 2014
Прэм’ер-міністр: Сяргей Сідорскі
Прэзідэнт: Аляксандр Лукашэнка
Папярэднік: Мікалай Зайчанка
Пераемнік: Уладзімір Зіноўскі
 
Адукацыя:
Нараджэнне: 14 верасня 1969(1969-09-14) (50 гадоў)

Мікала́й Гена́дзевіч Снапко́ў (14 верасня 1969[1], Магілёў, БССР) — беларускі дзяржаўны дзеяч, 5-ы міністр эканомікі Беларусі.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Мікалай Снапкоў нарадзіўся ў 1969 годзе ў Магілёве. З 1986 года працаваў рабочым рамонтнай майстэрні саўгаса «Трасціно» Хоцімскага раёна Магілёўскай вобласці.

Пасля сканчэння Беларускай сельскагаспадарчай акадэміі (1991) працаваў эканамістам племзавода «Леніна» Горацкага раёна Магілёўскай вобласці, затым — эканамістам Гродзенскай кантрольна-выпрабавальнай станцыі па свінагадоўлі, старшым эканамістам ЭВСА «Пісараўшчына» Мсціслаўскага раёна Магілёўскай вобласці.

19921994 — бухгалтар Дрыбінскага раённага ВА ЖКГ Магілёўскай вобласці.

19941996 — эканаміст, галоўны эканаміст крэдытнага аддзела, намеснік кіраўніка Дрыбінскага аддзялення «Белаграпрамбанку».

19962000 — намеснік старшыні па пытаннях эканомікі, рыначных адносін і прыватызацыі Горацкага райвыканкама.

20002007 — начальнік фінансавага ўпраўлення Магілёўскага аблвыканкама. У 2001 годзе скончыў Акадэмію кіравання пры прэзідэнце.

20072009 — намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама.

9 студзеня 2009 года прызначаны намеснікам кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта.

4 снежня 2009 года загадам прэзідэнта прызначаны міністрам эканомікі Рэспублікі Беларусь[2].

Са снежня 2014 года — намеснік кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта.

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]