Уладзімір Іванавіч Зіноўскі

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Уладзімір Зіноўскі
Міністр эканомікі Рэспублікі Беларусь
27 снежня 2014 — 18 жніўня 2018
Прэм’ер-міністр: Андрэй Кабякоў‎
Прэзідэнт: Аляксандр Лукашэнка
Папярэднік: Мікалай Снапкоў‎
Пераемнік: Дзмітрый Крутой‎
Старшыня Нацыянальнага статыстычнага камітэта Рэспублікі Беларусь
2 снежня 1998 — 27 снежня 2014
Прэзідэнт: Аляксандр Лукашэнка
Папярэднік: Уладзімір Нічыпаровіч
Пераемнік: Іна Мядзведзева
 
Партыя: Камуністычны саюз моладзі Беларусі (19771981)
Адукацыя:
Дзейнасць: дзяржаўны служачы
Нараджэнне: 19 лістапада 1955(1955-11-19) (63 гады)
 
Узнагароды:
Ордэн Айчыны 3 ступені, Беларусь
Ордэн Пашаны, Беларусь

Уладзі́мір Іва́навіч Зіно́ўскі (19 лістапада 1955; г.п. Ялізава, Асіповіцкі раён, БССР) — дзяржаўны дзеяч Беларусі. Міністр эканомікі Беларусі (20142018).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

У 19811986 гадах — старшы інжынер Галоўнага ўпраўлення вылічальнай працы Цэнтральнага статыстычнага ўпраўлення (ЦСУ) Беларускай ССР, старшы, вядучы эканаміст упраўлення статыстыкі прамысловасці ЦСУ БССР, памочнік начальніка ЦСУ БССР (затым Дзяржкамітэта БССР па статыстыцы).

У 1986—1989 гг. — намеснік начальніка Статыстычнага ўпраўлення Мінскай вобласці, намеснік начальніка Мінскай абласнога ўпраўлення статыстыкі.

У 1989—1992 гг. — у Савеце міністраў: старшы рэферэнт сектара эканамічнага аналізу і народна-гаспадарчых планаў эканамічнага аддзела, вядучы спецыяліст эканамічнага аддзела, вядучы спецыяліст упраўлення эканомікі і знешніх сувязяў, вядучы спецыяліст упраўлення эканомікі, галоўны спецыяліст сектара прагназавання і аналізу сацыяльна-эканамічнага развіцця ўправы эканомікі Кіраўніцтва справамі Савету міністраў.

У 1992—1998 гг. — першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта Рэспублікі Беларусь па статыстыцы і аналізу (затым — міністра статыстыкі і аналізу)[1].

З кастрычніка 2008 г. — старшыня Нацыянальнага статыстычнага камітэта Рэспублікі Беларусь.

27 снежня 2014 года прызначаны міністрам эканомікі Беларусі[2].

16 кастрычніка 2015 года пастановай Савета Міністраў № 870 у складзе Урада склаў свае паўнамоцтвы перад нававыбраным Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь.[3].

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]