Аляксандр Віктаравіч Чарвякоў
Аляксандр Віктаравіч Чарвякоў | ||
![]() | ||
| ||
---|---|---|
з 4 студзеня 2020 | ||
Прэм’ер-міністр | Сяргей Румас | |
Прэзідэнт | Аляксандр Лукашэнка | |
Папярэднік | Дзмітрый Крутой | |
| ||
студзень 2017 — лістапад 2018 | ||
Прэзідэнт | Аляксандр Лукашэнка | |
| ||
лістапад 2018 — 4 студзеня 2020 | ||
Прэзідэнт | Аляксандр Лукашэнка | |
Адукацыя | ||
Навуковая ступень | кандыдат тэхнічных навук (2002) | |
Дзейнасць | міністр фінансаў | |
Месца працы | ||
Нараджэнне | 15 верасня 1966 (54 гады)
|
Аляксандр Віктаравіч Чарвякоў (нар. 1966, в. Бабінічы, Аршанскі раён, Віцебская вобласць) — беларускі дзяржаўны дзеяч. Кандыдат тэхнічных навук (2002), дацэнт.
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Нарадзіўся ў 1966 годзе ў в. Бабінічы Аршанскага раёна Віцебскай вобласці. Бацька Віктар працаваў кінамеханікам, маці Раіса Нікіфараўна (пам. 2018) працавала бухгалтарам на мясцовай сельгасхіміі. Мае сястру Ларысу[1].
У 1988 годзе скончыў Беларускую дзяржаўную сельскагаспадарчую акадэмію ў г. Горкі. У 1988—1991 гадах — інжынер, вядучы інжынер-механік саўгаскамбіната «Юбілейны» Аршанскага раёна. У 1991—1994 гадах вучыўся ў аспірантуры БДСГА.
У 1994—2010 гадах — асістэнт, выкладчык, старэйшы выкладчык, дацэнт, дактарант кафедры механізацыі жывёлагадоўлі і электрыфікацыі сельскагаспадарчай вытворчасці БДСГА.
У 2010—2017 гадах дырэктар НДЭІ Мінэканомікі Рэспублікі Беларусь.
Са студзеня 2017 года — намеснік Міністра эканомікі Рэспублікі Беларусь. З лістапада 2018 года — Першы намеснік Міністра эканомікі Рэспублікі Беларусь.
4 студзеня 2020 года прызначаны Міністрам эканомікі Рэспублікі Беларусь.
Навуковая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]
Аўтар і суаўтар 7 манаграфій, навучальных і даведачных дапаможнікаў, звыш 90 навуковых прац і 4 вынаходак.
Сям’я[правіць | правіць зыходнік]
У шлюбе. Жонка Святлана працуе намеснікам галоўнага інжынера па навуцы ў праектным інстытуце Белдзіпразем. У шлюбе маюць дзвюх дочак Яўгенію і Лізавету. Яўгенія з’яўляецца суіскальніцай аддзела планавання і рэгулявання развіцця сельскай і лясной гаспадарак НДЭІ Міністэрства эканомікі. Лізавета скончыла Інстытут кіравання і сацыяльных тэхналогій пры БДУ[1].
Зноскі
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Выпускнікі Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі
- Кандыдаты тэхнічных навук
- Выкладчыкі Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі
- Нарадзіліся 15 верасня
- Нарадзіліся ў 1966 годзе
- Нарадзіліся ў Аршанскім раёне
- Асобы
- Члены Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь
- Міністры эканомікі Рэспублікі Беларусь
- Намеснікі міністраў Рэспублікі Беларусь