Мікеле Санмікелі
Мікеле Санмікеле | |
---|---|
| |
Дата нараджэння | 1484[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 1559[3] |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | Італія |
Працы і дасягненні | |
Працаваў у гарадах | Верона, Рым, Арв’ета, Парма |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Мікеле Санміке́лі[4] (італ.: Michele Sanmicheli; 1484—1559) — італьянскі архітэктар і інжынер фартыфікацыі эпохі Высокага Адраджэння.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся ў Сан-Мікеле каля Вероны ва ўладаннях Венецыі. Вучыўся ў сваіх бацькі Джавані і дзядзькі Барталамеа Санмікелі, якія працавалі ў Вероне. Пасля ён таксама адчуў уплыў Даната Брамантэ і Джуліяна да Сангала.
Ва ўзросце 16 гадоў пераехаў у Рым, дзе вывучаў антычную скульптуру і архітэктуру, і, магчыма, быў асістэнтам архітэктара Антоніа да Сангала. Пасля 1509 года каля двух дзесяцігоддзяў працаваў у Арв’ета, дзе пабудаваў шэраг цэркваў і палацца. Сярод яго ранніх работ вылучаецца праект сабора Санта-Марыя-дэле-Грацые ў Мантэф’ясконэ (з 1519) — 8-граннага купальнага збудавання. Адначасова ў 1509—1527 гадах Санмікелі быў на службе ў Папы Рымскага, па яго замове мацаваў сцены Пармы і П’ячэнцы. Пасля разгрому Рыма войскамі імператара Карла V у 1527 годзе працаваў у Вероне, дзе пабудаваў вароты гарадскіх умацаванняў Порта Нуова і Порта Паліа; пры пабудове фартыфікацый горада упершыню ўжыў сістэму бастыёнаў.
Зноскі
- ↑ Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
- ↑ а б Санмикели Микеле // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
- ↑ BeWeB Праверана 14 лютага 2021.
- ↑ БелЭн 2002.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Санмікелі Мікеле // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 14. — С. 157. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0238-5 (т. 14).