Санта-Марыя-дэле-Грацые
Славутасць | |
Санта-Марыя-дэле-Грацые | |
---|---|
Santa Maria delle Grazie | |
![]() Санта-Марыя-дэле-Грацые | |
45°27′57″ пн. ш. 9°10′16″ у. д.HGЯO | |
Краіна |
![]() |
Месцазнаходжанне | |
Канфесія | каталіцтва |
Епархія | Міланская архідыяцэзія[d] |
Архітэктурны стыль | рэнесансная архітэктура і італьянская готыка[d] |
Архітэктар | Guiniforte Solari[d] і Даната Брамантэ |
Дата заснавання | XV стагоддзе |
Сайт | cenacolovinciano.net |
![]() |
Санта-Марыя-дэле-Грацые (італ.: Chiesa e Convento Domenicano di Santa Maria delle Grazie) — галоўная царква дамініканскага кляштара ў заходняй частцы Мілана. У трапезнай гэтага храма знаходзіцца адна з самых знакамітых фрэсак у свеце — «Тайная вячэра» Леанарда да Вінчы.
Будавалася з 1469 г. па законах позняй готыкі пад кіраўніцтвам Гвініфортэ Салары. У 1490 г. Ладавіка Сфорца задумаў размясціць тут магільны склеп герцагскага дому Сфорца і даручыў дабудоўку царквы майстру рэнесанснай вывучкі (лічыцца, што ім быў Брамантэ).
15 жніўня 1943 г. трапезную разбамбамбіла англа-амерыканская авіяцыя, аднак фрэска Леанарда цудам не пацярпела. У 1980 г. увесь кляштарны комплекс абвешчаны помнікам Сусветнай спадчыны — першым у Італіі.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Афіцыйны сайт (англ.)