Перайсці да зместу

Міністэрства транспарту БССР

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Міністэрства транспарту Беларускай ССР
скарочана — Мінтранс
  • Міністэрства аўтамабільнага транспарту БССР
  • Міністэрства дарожнай і транспартнай гаспадаркі БССР
  • Міністэрства аўтамабільнага транспарту і шашэйных дарог БССР
Агульная інфармацыя
Краіна
Юрысдыкцыя БССР
Дата стварэння 26 сакавіка 194629 мая 1957
23 красавіка 1963 — 19 верасня 1991
Папярэдняе ведамства Народны камісарыят аўтамабільнага транспарту БССР
Заменена на Міністэрства транспарту Рэспублікі Беларусь
Вышэйшае ведамства Савет Міністраў БССР
Штаб-кватэра вул. Валадарскага, 8, Мінск 220612

Міністэ́рства тра́нспарту Белару́скай ССР было ўтворана ў 1946 годзе на базе Народнага камісарыята аўтамабільнага транспарту БССР пад назвай Міністэрства аўтамабільнага транспарту БССР. У 1953 годзе атрымала найменаванне Міністэрства дарожнай і транспартнай гаспадаркі БССР, затым у тым жа годзе было рэарганізавана ў Міністэрства аўтамабільнага транспарту і шашэйных дарог БССР, з 1956 года зноў атрымала назву Міністэрства аўтамабільнага транспарту[1].

У 1957 годзе было скасавана[2], яго функцыі выконвала Галоўнае ўпраўленне аўтамабільнага транспарту пры Савеце Міністраў БССР. У 1963 годзе было адноўлена[3].

З 16 чэрвеня 1988 года на базе Міністэрства аўтамабільнага транспарту і Галоўнага ўпраўлення рачнога флоту было створана Міністэрства транспарту БССР.

Структура на 1974 год

[правіць | правіць зыходнік]
  • Упраўленне гаражнай службы
  • Упраўленне грузавых перавозак
  • Упраўленне пасажырскіх перавозак
  • Аддзел матэрыяльных фондаў
  • Аддзел рамонтных прадпрыемстваў
  • Аддзел сельгасперавозак
  • Рэмтэхзабесп (вул. Харкаўская, 4)
  • Інфармацыйна-вылічальны цэнтр (1-ы Цвёрды зав., 6)[4].

Зноскі

  1. Указ Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР «Аб рэарганізацыі Міністэрства аўтамабільнага транспарту і шасэйных дарог Беларускай ССР у Міністэрства аўтамабільнага транспарту Беларускай ССР» ад 12 ліпеня 1956 года
  2. Закон Беларускай ССР «Аб далейшым удасканальванні арганізацыі кіравання прамысловасцю і будаўніцтвам у Беларускай ССР» ад 29 мая 1957 года
  3. Указ Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР ад 23 красавіка 1963 г. «Аб пераўтварэнні Галоўнага ўпраўлення аўтамабільнага транспарту пры Савеце Міністраў Беларускай ССР у Міністэрства аўтамабільнага транспарту Беларускай ССР» // Збор законаў, указаў Прэзiдыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, Пастаноў i распараджэнняў Савета Мiнiстраў Беларускай ССР. — Мн.: 1963. — № 14. — С. 686.
  4. МИНСК. Краткая адресно-справочная книга (руск.)
  5. Указ Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР ад 12 ліпеня 1956 г. «Аб прызначэнні тав. Драбышэўскага В. В. Міністрам аўтамабільнага транспарту Беларускай ССР» // Збор законаў, указаў Прэзiдыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, Пастаноў i распараджэнняў Савета Мiнiстраў Беларускай ССР. — Мн.: 1956. — № 7. — С. 500.
  6. Указ Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР ад 24 красавіка 1963 г. «Аб прызначэнні тав. Андрэева А. Е. Міністрам аўтамабільнага транспарту Беларускай ССР» // Збор законаў, указаў Прэзiдыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, Пастаноў i распараджэнняў Савета Мiнiстраў Беларускай ССР. — Мн.: 1963. — № 14. — С. 688.
  • Высшие органы государственной власти и центрального управления БССР. Ч. 3. — Минск, 2000. — С. 208–218.