Міхаіл Васілевіч Анцаў
Міхаіл Васілевіч Анцаў | |
---|---|
Дата нараджэння | 12 кастрычніка 1865 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 21 ліпеня 1945 (79 гадоў) |
Месца пахавання | |
Краіна | |
Альма-матар | |
Месца працы | |
Музычная дзейнасць | |
Прафесіі | |
Грамадская дзейнасць | |
Член у |
Міхаіл Васілевіч Анцаў (12 кастрычніка 1865, Смаленск — 21 ліпеня 1945) — беларускі кампазітар, харавы дырыжор, хормайстар і педагог.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]У 1894 годзе скончыў Санкт-Пецярбургскую кансерваторыю Рымскага-Корсакава па класе кампазіцыі М. Рымскага-Корсакава[2]. З 1896 года выкладаў харавыя спевы ў навучальных установах Віцебска (у 1896—1906 гг. у Віцебскай гімназіі). У 1905—1912 гг. рэдагаваў газету «Віцебскія губернскія ведамасці» і дадатак «Народны лісток». Адзін з арганізатараў у 1918 годзе Віцебскай народнай кансерваторыі, у якой чытаў лекцыі па гісторыі музыкі і кіраваў хорам[2].
Майстар харавой музыкі[2]. Пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі быў адным з першых кампазітараў, якія звярнуліся да рэвалюцыйнай тэмы[2].
Аўтар хароў і песень на вершы беларускіх паэтаў — «На ніве» Я. Коласа, «Першае мая» М. Чарота, «Серп і молат» Я. Купалы і іншых[2].
Сярод твораў М. В. Анцава апрацоўкі беларускіх народных песень «А ў полі Вярба», «Кума мая, кумачка», «Го-го-го, Каза», «Лучына-лучыначка», рамансы, кантата «Да стогадовага юбілею Пушкіна», гімн «У памяць стагоддзя айчыннай вайны 1812 года», хоры «Рэквіем» («Не плачьте над трупами павших бойцов»), «Пралетарская калыбельная»[2].
Анцаў — аўтар навучальных дапаможнікаў, метадычных прац, у тым ліку «Нотная тэрміналогія. Даведачны слоўнік» (Віцебск, 1904).
М. В. Анцаў з’яўляўся сябрам Віцебскай вучонай архіўнай камісіі.
Зноскі
- ↑ Г. Риман Анцев // Музыкальный словарь: Перевод с 5-го немецкого издания / под ред. Ю. Д. Энгель — М.: Музыкальное издательство П. И. Юргенсона, 1901. — Т. 3. — С. 1500.
- ↑ а б в г д е Анцев Михаил Васильевич // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 28. — 737 с..
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 1: А — Аршын / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 1. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0036-6 (т. 1).
- Берын А. Віцебск, год 1918: З гісторыі аркестравага дырыжыравання Беларусі. — Мастацтва Беларусі. — 1989. — № 1. — С. 28.
- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: У 6 т. Т. 2.: Беліцк — Гімн / Рэдкал.: Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелЭн, 1994. — 537 с.— 10 000 экз. — ISBN 5-85700-142-0
- Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі: У 5-і т. Т. 1. А капэла — Габелен / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1984. — 727 с. — 10 000 экз.
- Беларусь: Энцыклапедычны даведнік / Рэдкал.: Б. І. Сачанка і інш. — Мн.: БелЭн, 1995. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.
- Нарадзіліся 12 кастрычніка
- Нарадзіліся ў 1865 годзе
- Нарадзіліся ў Смаленску
- Памерлі 21 ліпеня
- Памерлі ў 1945 годзе
- Пахаваныя на Новадзявочых могілках
- Выпускнікі Санкт-Пецярбургскай кансерваторыі
- Выкладчыкі Віцебскай мужчынскай гімназіі
- Асобы
- Кампазітары паводле алфавіта
- Кампазітары СССР
- Музыканты паводле алфавіта
- Хормайстары СССР