Аркадзь Іосіфавіч Берын

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Аркадзь Іосіфавіч Берын
Дата нараджэння 1946[1]
Месца нараджэння
Краіна
Месца працы
Музычная дзейнасць
Прафесіі дырыжор, музычны педагог, выкладчык універсітэта, загадчык кафедры
Узнагароды
arkady-beryn.de

Аркадзь Іосіфавіч Берын (нар. 1946, Беларусь) — музыкант, педагог мастацкі кіраўнік і галоўны дырыжор аркестра International Symphony Orchestra of Germany (з 2003 г.) і Маскоўскага сімфанічнага аркестра  (руск.)2009).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў 1946 годзе ў Беларусі. Мае дзве вышэйшыя адукацыі, аспірантуру, стажыроўку ў Маскоўскай і Ленінградскай кансерваторыях, у вядомых сімфанічных аркестрах краіны.

З 1968 А. Берын выкладчык, пазней дацэнт, загадчык кафедры дырыжыравання Беларускай дзяржаўнай кансерваторыі. Кіраваны ім духавы аркестр Беларускай акадэміі музыкі стаў у 1998 годзе ўладальнікам Гран-Пры на міжнародным конкурсе ў Люксембургу, які праводзіўся ЮНЕСКА. З канца 90-х гадоў А. Берын выступае як гастралюючы дырыжор з рознымі еўрапейскімі сімфанічнымі аркестрамі ў Італіі, Германіі, Нідэрландах, Англіі, Венгрыі, Польшчы, Бельгіі, Францыі, Турцыі, Аўстрыі, Люксембургу, Ліхтэнштэйне, Расіі і сусветна вядомымі салістамі: Ю. Башметам, М. Майскім  (руск.), Г. Фейдманам  (руск.), Х. Карэрасам, Д. Грыгаранам, Д. Мюлерам-Шотам  (руск.), М. Пятровым  (руск.), А. Гіндзіным  (руск.), Элам Дзі Меолай  (руск.) і многімі іншымі. З 1997 года дае майстаркласы ў Італіі, Германіі, Люксембургу, Іспаніі. Запісы кампакт-дыскаў ажыццяўляюць фірма Olympia Лондан, Італія, Ліхтэнштэйн.

З 2001 года пражывае і працуе ў Германіі, узначальвае фестывальны Аркестр «International Symphony Orchestra of Germany», выступае ў розных канцэртных залах Германіі і Еўропы.

Аркадзь Берын з’яўляецца арганізатарам фестывалю рускай сімфанічнай і камернай музыкі, мастацкім кіраўніком дабрачыннай акцыі «Княскі баль», ініцыятарам праекта «Дзіцячая філармонія Еўропы».

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

У 1994 годзе ўзнагароджаны Ганаровай граматай Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь[3]

За ўклад у развіццё рускай культуры за мяжой у 2005 годзе ўзнагароджаны ордэнам імя М. В. Ламаносава

У 2020 годзе быў узнагароджаны медалём Францыска Скарыны[4].

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • У альтовым ключы / Бунцэвіч Н. // Культура. — 2001. — N 23. — С. 16.
  • Мінск ― Еўропа ― Мінск : два праекты дырыжора Аркадзя Берына / Данат Яканюк; фота Сяргея Ждановіча // Мастацтва. ― 2015. ― № 5. ― С. 10.