Перайсці да зместу

Міхаіл Васілевіч Сярбулаў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Міхаіл Васілевіч Сярбулаў
Дата нараджэння 1866
Месца нараджэння
Краіна
Бацька Васіль Іванавіч Сербулаў[d]
Альма-матар
Месца працы
Музычная дзейнасць
Прафесіі скрыпач, музычны педагог, кампазітар, дырыжор

Міхаіл Васілевіч Сярбу́лаў[1] (2-я палова XIX — пачатак XX стагоддзя[1]) — рускі скрыпач, кампазітар, дырыжор і педагог.

Нарадзіўся ў Кіеве. Вучыўся ў Кіеўскім Імператарскім ўніверсітэце святога Уладзіміра і Кіеўскім музычным вучылішчы. Вышэйшую музычную адукацыю атрымаў у Францыі, у Льежскай кансерваторыі па спецыяльнасцях: скрыпка (клас прафесара С. Томсана) і кампазіцыя (клас Ж. Дзюпона)[2]. Кансерваторыю скончыў у 1890 годзе[1]. У 1882—1885 гадах выступаў у складзе квартэта Кіеўскага аддзялення Рускага музычнага таварыства. Як скрыпач-віртуоз выступаў з канцэртамі ў Еўропе, працаваў дырыжорам сімфанічных аркестраў у Берліне і Лейпцыгу. У 1890—1894 гадах выступаў з канцэртамі ў Мінску[1]. З сярэдзіны 1890-х гадоў выкладаў у Пражскай кансерваторыі[1] (прафесар), музычным інстытуце ў Петраградзе[2], працаваў у Тбілісі і Кішынёве[1]. У 1918 годзе па сямейных абставінах пераехаў у Екацярынадар[2].

М. В. Сярбулаў аўтар інструментальных кампазіцый для трыа і квартэтаў, мініяцюр для скрыпкі і фартэпіяна[1].