Навасёлкі (Навасёлкаўскі сельсавет, Петрыкаўскі раён)
Выгляд
Аграгарадок
Навасёлкі
| ||||||||||||||||||||||
Навасё́лкі[1] (трансліт.: Navasiolki, руск.: Новосёлки) — аграгарадок у Петрыкаўскім раёне Гомельскай вобласці. Цэнтр Навасёлкаўскага сельсавета.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Найраней Навасёлкі згаданыя ў апісанні Мазырскага замка 1552 года. Належалі да Скавішынскай нядзелі[A] Бчыцкай воласці Кіеўскага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага. Побач з імі названыя таксама сёлы Піліпавічы, Ванюжычы, Камаровічы, Бобрык, Грабаў, Хваставічы[B], якія ўсе разам мелі 71-го жыхара[3].
Дани з нихъ меду 10 кадей, серебра за бобры и за куницы 5 коп грошей, тивунщины и приставки 20 безменовъ, выкоту 30 грошей, писчого 20 грошей, овса 2 ведеръ, сыровъ 5, масла безменъ, пшона 2 безмены, з 2 куровъ грошъ, за 2 хлебы грошъ, за 2 вощины полтора гроша: – 10 кадь, 3 камени, 2 безмены, 5 копъ и полъ 4 гроша.
У 1968 годзе да вёскі далучана вёска Гурыны[4].
Заўвагі
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Нядзелі альбо чэргі (у складзе кожнай некалькі паселішчаў), на якія падзяляліся Мазырская і Бчыцкая воласці, як даводзілася несці замкавую службу, выконваць работы на карысць замка. Па нядзелях размяркоўваліся і плацёжныя павіннасці[2].
- ↑ Усе пералічаныя паселішчы, акрамя Хваставічаў, існуюць і сёння, а Ванюжычы і Піліпавічы (Філіпавічы) — у складзе Навасёлкаўскага сельсавета.
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4 (DJVU).
- ↑ Клепатский П. Г. Очерки по истории Киевской земли / П. Г. Клепатский. Т. 1. Литовский период. — Одесса, 1912. С. 185, 192—193
- ↑ Архив Юго-Западной России. Ч. 7. Т. 1. Акты о заселении Юго-Западной России. — Киев, 1886. С. 640—641
- ↑ Рашэнні выканкома Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 29 лютага і 11 красавіка 1968 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1968, № 20 (1214).
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Навасёлкі (Навасёлкаўскі сельсавет, Петрыкаўскі раён)