Нані Ларсен-Тодсен
Нані Ларсен-Тодсен | |
---|---|
Асноўная інфармацыя | |
Дата нараджэння | 2 жніўня 1884[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 26 мая 1982[1] (97 гадоў) |
Месца смерці | |
Краіна | |
Музычная дзейнасць | |
Прафесіі | оперная спявачка |
Пеўчы голас | сапрана |
Інструменты | вакал[d] |
Узнагароды | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Нані Ісідора Ларсен-Тодсен (шведск.: Nanny Isidora Larsén-Todsen; 2 жніўня 1884, Кальмар — 26 мая 1982, Стакгольм) — шведская оперная спявачка (сапрана). Вядомая партыямі ў операх Вагнера.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзілася ў 1884 годзе ў Кальмары. Яе бацькамі былі Юхан Вільгельм Ларсен і Марыя Карлота Сёдэрман. З 1900 па 1906 год яна вучылася ў Стакгольмскай кансерваторыі, а затым удасканальвалася ў Германіі і Італіі. Ларсен дэбютавала на сцэне Каралеўскай оперы ў Стакгольме ў 1906 годзе, дзе пасля спявала да 1923 года. У 1916 годзе выйшла замуж за Ганса Тодсена.
Акрамя выступленняў у стакгольмскай оперы, Ларсен-Тодсен шмат гастралявала. У 1923—1924 гадах яна выступала ў тэатры «Ла Скала» (пад кіраўніцтвам А. Тасканіні), у 1925—1927 — у тэатры «Метраполітэн-опера», ў 1927 і 1930 гадах — у Ковент-Гардэне. Сярод яе партый былі Агата («Вольны стралок» Вебера), Донна Ганна («Дон Жуан» Моцарта), княгіня Вердэнберг («Кавалер руж » Р. Штрауса), Рахіль («Жыдоўка» Галеві), Дэздэмона («Атэла» Вердзі), Леанора («Фідэль» Бетховена), Таццяна («Яўген Анегін» Чайкоўскага), Аіда, Тоска і інш. Аднак у першую чаргу Ларсен-Тодсен вядомая як «вагнераўскае сапрана». У 1927—1931 гадах яна прымала ўдзел у Байройцкім фестывалі, дзе спявала партыі Ізольды («Трыстан і Ізольда »), Кундры («Парсіфаль») і Брунгільды («Валькірыя», «Зігфрыд», «Згуба багоў»).
У 1920 годзе Ларсен-Тодсен была ўзнагароджана Медалём літаратуры і мастацтваў. У 1922 годзе ёй было прысвоена званне прыдворнай спявачкі. У 1924 годзе яна стала членам Шведскай музычнай акадэміі.
Памерла ў 1982 годзе ў Стакгольме.
Зноскі