Народны фронт вызвалення Лівіі
Народны фронт вызвалення Лівіі | |
---|---|
араб. الجبهة الشعبية لتحرير ليبيا | |
Ідэалогія | Джамахірыя, Трэцяя сусветная тэорыя |
Лідары | Саіф аль-Іслам Кадафі[1] |
Актыўная ў | Лівія |
Сфарміравана | 26 снежня 2016 |
Саюзнікі | Лівійская нацыянальная армія |
Праціўнікі | Урад нацыянальнай згоды, Шчыт Лівіі, Рэвалюцыйная брыгада Трыпалі |
Колькасць членаў | каля 120 чалавек[2] (па даных на 4 кастрычніка 2017) |
Удзел у канфліктах | грамадзянская вайна ў Лівіі (2014—2020) |
Народны фронт вызвалення Лівіі (НФВЛ; الجبهة الشعبية لتحرير ليبيا)[3] — палітычная і ўзброеная групоўка лівійскіх кадафістаў. Сфармавалася 26 снежня 2016 года[4].
У кастрычніку 2017 года НФВЛ пацярпеў паразу ў сутыкненнях з брыгадай рэвалюцыянераў у Трыпалі[5]. 16 кастрычніка трапіў у палон адзін з яе палявых камандзіраў Аль-Мабрука Эніша[5].
У сакавіку 2018 года Саіф аль-Іслам Кадафі, сын загінулага ў 2011 годзе лівійскага лідара Муамара Кадафі і лідар НФВЛ, заявіў пра свой намер балатавацца на ўсеагульных выбарах 2018 года ў Лівіі ад Народнага фронту вызвалення[1], але выбары былі перанесены на 2019 год.
28 мая 2019 года брыгада Місураты распачала спробу захапіць раён Азізія, кантраляваны прыхільнікамі Джамахірыі. У выніку шматгадзіннага бою, брыгада страціла 19 чалавек забітымі, больш за 30 параненымі, 1 танк Т-55 і 1 бронемашына турэцкай вытворчасці BMC Kirpi II (MRAP) цалкам знішчаны[6].
6 ліпеня 2019 года Народны фронт вызвалення Лівіі далучыўся да ЛНА ў наступленні на Трыпалі[7].
30 верасня ахдабійскі філіял фронту выступіў з заявай, у якой адзначыў прагрэс Лівійскай нацыянальнай арміі супраць фракцый УНЗ, пацвердзіў падтрымку НВФЛ ЛНА і назваў паўстанне 2011 года «турэцка-катарскай змовай»[8].
3 лістапада 2019 года ўдзельнікі НВФЛ правялі дэманстрацыю ў Бені-Валідзе[9].
7 лютага 2020 года НВФЛ правёў у Тунісе панэльную дыскусію пад назвай «Роля Туніса ў развязанні лівійскага крызісу паміж замежнымі інтэрвенцыямі і глыбінёй прыналежнасці», на якой члены партыі абмеркавалі сітуацыю з бяспекай у Лівіі ў святле грамадзянскай вайны, а таксама асцярогі замежнай ваеннай інтэрвенцыі ў Лівіі. У мерапрыемствы прынялі ўдзел шэраг туніскіх палітычных партый[10].
Заўвагі
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ а б In Saif hands: Gaddafi's son to run for Libya president . The New Arab (19 сакавіка 2018). Архівавана з першакрыніцы 6 кастрычніка 2018. Праверана 6 October 2018.
- ↑ Tripoli Revolutionaries Brigade fights off Gaddafi loyalists south of the capital . The Libya Observer (4 кастрычніка 2017). Архівавана з першакрыніцы 6 кастрычніка 2018. Праверана 6 October 2018.
- ↑ Fetouri, Mustafa. Gadhafi supporters arrested during peace talks in Tripoli . Al-Monitor (25 мая 2018). Архівавана з першакрыніцы 6 кастрычніка 2018. Праверана 6 October 2018.
- ↑ H.A on Twitter . Архівавана з першакрыніцы 6 кастрычніка 2018. Праверана 6 кастрычніка 2018.
- ↑ а б Tripoli-based Special Deterrent Force apprehends Gaddafi-loyal armed group . The Libya Observer (16 кастрычніка 2017). Архівавана з першакрыніцы 6 кастрычніка 2018. Праверана 6 October 2018.
- ↑ Бой за Триполи.
- ↑ Tobruk MP claims terrorists from Turkey support Tripoli government against Haftar (англ.)(недаступная спасылка). Uprising Today (6 ліпеня 2019). — «There are also reports that the Popular Front for the Liberation of Libya, a pro-Jamahiriya resistance organisation led by Saif al-Islam al-Gaddafi, the son of Brotherly Leader Muammar al-Gaddafi who was overthrown and murdered in 2011, is supporting the Tobruk-based forces.» Архівавана з першакрыніцы 6 ліпеня 2019. Праверана 9 ліпеня 2019.
- ↑ In memory of the day of fulfillment.. Popular Front at ajdabiya: Saif al-Islam diagnosed the crisis since 2011, the last solution (англ.)(недаступная спасылка). وكالة الجماهيرية للانباء " أوج " (1 кастрычніка 2019). Архівавана з першакрыніцы 8 чэрвеня 2020. Праверана 4 сакавіка 2020.
- ↑ Supporters of Qaddafi Flag Rises in North of Libya . english.iswnews.com (3 лістапада 2019). Архівавана з першакрыніцы 4 November 2019. Праверана 4 November 2019.
- ↑ Tunisia - Foreign intervention and civil war in Libya at the discussion table of political parties(недаступная спасылка). arab24.com (8 лютага 2020). Архівавана з першакрыніцы 23 лютага 2020. Праверана 4 сакавіка 2020.