Новасібірскія астравы
Новасібірскія астравы | |
---|---|
якуцк.: Саҥа Сибиир арыылара | |
Размяшчэнне | |
75°16′00″ пн. ш. 145°15′00″ у. д.HGЯO | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Новасібірскія астравы (руск.: Новосибирские острова) — расійскі архіпелаг у Паўночным Ледавітым акіяне паміж Морам Лапцевых і Усходне-Сібірскім морам, адміністрацыйна адносіцца да Якуціі. Плошча каля 38 тыс. км². Складаецца з 3 груп астравоў: Ляхаўскія астравы, уласна Новасібірскія астравы (або Анжу) і астравы Дэ-Лонга.
Першыя звесткі аб астравах у пачатку XVIII стагоддзя паведаміў казак Якаў Пермякоў, які плаваў ад вусця Лены да Калымы. У 1712 годзе ён у складзе казачага атрада, узначаленага М. Вагіным, высадзіўся на востраў Вялікі Ляхаўскі.
У геалагічным дачыненні на архіпелагу пераважаюць шматгадовамёрзлыя пароды і падземныя льды. Максімальная вышыня — 374 м (востраў Кацельны). На астравах пануе арктычны клімат, яны пакрытыя снегам 9-10 месяцаў у годзе. Пераважныя тэмпературы студзеня ад −28 °C да −31 °C. У ліпені на ўзбярэжжы тэмпература звычайна да 3 °C, у цэнтральнай частцы — на некалькі градусаў цяплей. Ландшафт астравоў — арктычная тундра, азёры і балоты. На архіпелагу вядзецца здабыча пясца. На востраве Кацельны з 1933 дзейнічае палярная станцыя.
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Новасібірскія астравы // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 11: Мугір — Паліклініка / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2000. — Т. 11. — С. 361. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0188-5 (т. 11).