Новыя Хракавічы
Вёска
Новыя Хракавічы
|
Но́выя Хракаві́чы[1] (трансліт.: Novyja Chrakavičy, руск.: Новые Храковичи) — былая вёска ў Брагінскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіла ў склад Чамярыскага сельсавета.
Скасавана 28 кастрычніка 2014 года (далучана да вёскі Старыя Хракавічы)[2].
Геаграфія
[правіць | правіць зыходнік]Размяшчэнне
[правіць | правіць зыходнік]За 16 км на паўднёвы ўсход ад Брагіна, 43 км ад чыгуначнай станцыі Хойнікі (на галінцы Васілевічы — Хойнікі ад лініі Калінкавічы — Гомель).
Транспартная сетка
[правіць | правіць зыходнік]Транспартныя сувязі па прасёлкавай, затым аўтамабільнай дарозе Камарын — Брагін.
Планіроўка складаецца з блізкай да шыротнай, амаль просталінейнай вуліцы з завулкамі, забудаванай двухбакова драўлянымі хатамі сядзібнага тыпу.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Заснавана ў 2-й палове XIX стагоддзя, калі перасяленцы з вёска Хракавічы заснавалі тут вёску Новыя Хракавічы, а сяло Хракавічы стала звацца Старыя Хракавічы. У 1908 годзе ў Савіцкай воласці Рэчыцкага павета Мінскай губерні.
У 1931 годзе арганізаваны калгас «Дняпровец», працавалі вятрак і гамарня. У 1959 годзе ў складзе калгасу імя В. І. Чапаева (цэнтр — вёска Рудня-Жураўлёва).
Да 26 сакавіка 1987 года вёска ўваходзіла ў склад Чамярыскага сельсавета[3], да 1 снежня 2009 года — у склад Хракавіцкага сельсавета[4], пасля — зноў у складзе Чамярыскага сельсавета.
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]Колькасць
[правіць | правіць зыходнік]- 2004 год — 40 гаспадарак, 65 жыхароў.
Дынаміка
[правіць | правіць зыходнік]- 1897 год — 63 двары, 347 жыхароў (паводле перапісу).
- 1908 год — 382 жыхара.
- 1930 год — 105 двароў, 473 жыхара.
- 1959 год — 412 жыхароў (паводле перапісу).
- 2004 год — 40 гаспадарак, 65 жыхароў.
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4 (DJVU).. Сустракаецца таксама варыянт Но́выя Храко́вічы
- ↑ Решение Брагинского районного Совета депутатов от 28 октября 2014 г. № 21 Об упразднении деревни Новые Храковичи Брагинского района
- ↑ Рашэнне выканкома Гомельскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 26 сакавіка 1987 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1987, № 23 (1901).
- ↑ Решение Гомельского областного Совета депутатов от 1 декабря 2009 г. № 276 Об изменении административно-территориального устройства Брагинского района Гомельской области
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т.1, кн.1. Гомельская вобласць / С. В. Марцэлеў; Рэдкалегія: Г. П. Пашкоў (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: Белэн, 2004. 632с.: іл. Тыраж 4000 экз. ISBN 985-11-0303-9 ISBN 985-11-0302-0
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх