Норберт Вінер

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Норберт Вінер
англ.: Norbert Wiener
Дата нараджэння 26 лістапада 1894(1894-11-26)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 18 сакавіка 1964(1964-03-18)[1][2][…] (69 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Бацька Leo Wiener[d]
Жонка Margaret Engemann[d]
Род дзейнасці матэматык, аўтабіёграф, выкладчык універсітэта, псіхолаг, спецыяліст у галіне інфарматыкі, founder
Навуковая сфера матэматыка і кібернетыка
Месца працы
Навуковая ступень доктар філасофіі
Навуковае званне прафесар
Альма-матар
Навуковы кіраўнік Карл Шміт
Джасая Ройс
Вядомыя вучні Амар Боўз
Шікаа Ікехара
Норман Левінсан
Вядомы як заснавальнік кібернетыкі
Член у
Прэміі
Узнагароды
Подпіс Выява аўтографа
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Норберт Вінер (англ.: Norbert Wiener; 26 лістапада 1894, Калумбія, штат Місуры, ЗША — 18 сакавіка 1964, Стакгольм, Швецыя) — амерыканскі навуковец, выдатны матэматык і філосаф, заснавальнік кібернетыкі і тэорыі штучнага інтэлекту.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Норберт Вінер нарадзіўся ў яўрэйскай сям'і. Яго бацька, Леа Вінер (1862—1939), нарадзіўся ў Беластоку[7] колішняй Расійскай імперыі, вучыўся ў Мінскай, а пасля ў Варшаўскай гімназіі, паступіў у Берлінскі тэхналагічны інстытут, пасля заканчэння другога курса пераехаў у ЗША, дзе ў выніку стаў прафесарам на кафедры славянскіх моў і літаратуры ў Гарвардскім універсітэце. Бацькі маці, Берты Кан, былі выхадцамі з Германіі.

К 14 гадам Норберт Вінер вывучыў вышэйшую матэматыку, у 18 гадоў стаў доктарам філасофіі Гарвардскага ўніверсітэта. Ранняе развіццё Вінера адлюстравана ў яго кнізе «Я вундэркінд» (1953). З 1919 выкладчык, з 1932 прафесар Масачусецкага тэхналагічнага інстытута. Займаўся матэматычнай логікай і тэарэтычнай фізікай. Як матэматык стаў вядомы ў 20-30-я гг. XX ст. дзякуючы сваім працам па тэорыі патэнцыялу, гарманічных функцый, шэрагах і пераўтварэннях Фур'е, агульнаму гарманічнаму аналізу. Вялікае значэнне ў тэорыі выпадковых працэсаў атрымала ўведзеная Вінерам мера ў прасторы непарыўных функцый («вінераўская мера»).

Зноскі

  1. а б MacTutor History of Mathematics archive — 1994. Праверана 22 жніўня 2017.
  2. а б Norbert Wiener // Internet Speculative Fiction Database — 1995. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. https://archive.org/details/darkheroofinform0000conw
  4. https://bathtubbulletin.com/biography-norbert-wiener/
  5. а б в г д е ё ж з і к л м н о п р с MacTutor History of Mathematics archive — 1994.
  6. https://www.amacad.org/multimedia/pdfs/publications/bookofmembers/ChapterW.pdf
  7. Винер Н. Бывший вундеркинд (аўтабіяграфічная аповесць)

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]