Перайсці да зместу

Ніжні Рэйн (дэпартамент)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Рэйн Ніжні
Bas-Rhin
Месцазнаходжанне
Дэпартамент Рэйн Ніжні на карце Францыі
Інфармацыя
Нумар: 67
Рэгіён: Эльзас
Прэфектура: Страсбург
Акруг: 7
Кантонаў: 44
Камун: 526
Статыстыка
Насельніцтва 18-е месца
 -1999 1,026 млн
Шчыльнасць насельніцтва: 216 чал/км²
Плошча: 4755 км²
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Рэйн Ніжні (франц. Bas-Rhin) — дэпартамент на паўночным усходзе Францыі, адзін з дэпартаментаў рэгіёна Эльзас. Парадкавы нумар 67. Адміністрацыйны цэнтр — Страсбург. Насельніцтва 1,026 млн чалавек (18-е месца сярод дэпартаментаў, даныя 1999 г.).

Плошча тэрыторыі 4755 км². Праз дэпартамент працякае рака Рэйн.

Дэпартамент уключае 7 акруг, 44 кантона і 526 камун.

Ніжні Рэйн — адзін з першых 83 дэпартаментаў, створаных у сакавіку 1790 г. Двойчы пасля свайго стварэння Ніжні Рэйн апыняўся ў складзе Германіі: першы раз (з 1871 па 1918 г.) — у выніку паразы ў франка-прускай вайне, другі (з 1940 па 1945 г.) — падчас Другой сусветнай вайны.