Ордэн «За ўмацаванне міру і дружбы»
Ордэн «За ўмацаванне міру і дружбы» | |
---|---|
Арыгінальная назва | Ордэн «За ўмацаванне міру і дружбы» |
Краіна | Беларусь |
Тып | Ордэн |
Каму ўручаецца | Кіраўнікі замежных дзяржаў, асобы, якія займаюць вышэйшыя пасады ў дзяржаўных органах замежных краін, а таксама выдатныя палітычныя і грамадскія дзеячы |
Кім уручаецца | Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь |
Дата заснавання | 25 мая 2017 |
Статус | уручаецца |
Статыстыка ўзнагароджанняў | |
Колькасць | 1 |
Старэйшая | ордэн Маці |
Малодшая | Медаль «За адвагу» |
Ордэн «За ўмацаванне міру і дружбы» — беларуская дзяржаўная ўзнагарода, ордэн.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]29 верасня 2016 года адбылося першае ўзнагароджанне ордэнам кітайскага лідара Сі Цзіньпіна[1].
27 мая 2017 года Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка падпісаў Указ № 184, паводле якога былі заснаваны новыя дзяржаўныя ўзнагароды[2].
Статут
[правіць | правіць зыходнік]Ордэнам узнагароджваюцца:
- за выключныя заслугі ва ўмацаванні двухбаковых адносін з Рэспублікай Беларусь, аказанне ўсямернага садзейнічання ў яе сацыяльна-эканамічным развіцці і працвітанні;
- за вялікі асабісты ўклад ва ўстанаўленне дружбы і эканамічнага супрацоўніцтва паміж дзяржавамі, інтэграцыю Рэспублікі Беларусь у міжнародныя структуры;
- у знак удзячнасці за актыўную міратворчую дзейнасць, гарманізацыю міжнацыянальных адносін, спонсарскую дзейнасць і правядзенне значных гуманітарных мерапрыемстваў на карысць чалавецтва, яднання і згоды ў сусветнай супольнасці.
Апісанне
[правіць | правіць зыходнік]Ордэн ўяўляе сабой залацістую васьміканцовую зорку дыяметрам 71 мм на фоне разыходных серабрыстых прамянёў, у цэнтры якой размешчаны круг дыяметрам 38 мм, пакрыты белай і чырвонай эмаллю. У цэнтры круга размешчаны рэльефны відарыс Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь з надпісам па акружнасці «За ўмацаванне міру і дружбы». Круг абрамлены борцікам у выглядзе двайнога вітага жгута. Паміж прамянямі васьміканцовай зоркі размешчаны брыльянты. Адваротны бок ордэна мае гладкую паверхню, у цэнтры знаходзіцца нумар ордэна.
Ордэн пры дапамозе вушка і кальца мацуецца да прамавугольнай планкі памерам 45х11 мм, пакрытай чырвонай эмаллю, з надпісам «РЭСПУБЛІКА БЕЛАРУСЬ». У ніжняй частцы планкі размешчаны лаўровыя галіны. Планка пры дапамозе кольцаў мацуецца да ордэнскага ланцуга. Ланцуг складаецца з двух відаў звёнаў, якія чаргуюцца: 11 пазалочаных васьмігранных зорак дыяметрам 28 мм, выкананых у выглядзе васілька, і 10 прамавугольнікаў памерам 50х17 мм, пакрытых зялёнай і чырвонай эмаллю, з выявай нацыянальнага арнаменту.
Ордэн вырабляецца з серабра з пазалотай.[3].
Узнагароджанні
[правіць | правіць зыходнік]№ | Краіна | Фота | Імя | Пасада | Дата ўзнагароджання |
---|---|---|---|---|---|
1 | Кітай | Сі Цзіньпін | Генеральны сакратар ЦК КПК Старшыня КНР |
29 верасня 2016 |
Зноскі
- ↑ Лукашенко наградил Си Цзиньпина орденом "За укрепление мира и дружбы" . БелТА.
- ↑ Новые государственные награды учреждены в Республике Беларусь(недаступная спасылка). Pravo.by. Архівавана з першакрыніцы 1 лютага 2020. Праверана 14 лістапада 2020.
- ↑ Ордэн «За ўмацаванне міру і дружбы»