Ордэн Айчыны
Ордэн Айчыны | |||
---|---|---|---|
I ступені | |||
|
|||
II ступені | |||
|
|||
III ступені | |||
|
|||
Арыгінальная назва | Ордэн Айчыны | ||
Краіна | Беларусь | ||
Тып | Ордэн | ||
Кім уручаецца | Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь | ||
Дата заснавання | 13 красавіка 1995 | ||
Статус | уручаецца | ||
Статыстыка ўзнагароджанняў | |||
Першае | 22 кастрычніка 1996 | ||
Колькасць | 191 (1 студзеня 2011) | ||
Чарговасць узнагарод | |||
Старэйшая | Герой Беларусі | ||
Малодшая | Ордэн Воінскай Славы | ||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
О́рдэн Айчы́ны — беларуская дзяржаўная ўзнагарода, ордэн Рэспублікі Беларусь. Ордэн Айчыны заснаваны пастановай Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь N 3726-XII ад 13.04.1995 г.
Статут ордэна
[правіць | правіць зыходнік]Ордэн Айчыны мае тры ступені:
- Ордэн Айчыны I ступені;
- Ордэн Айчыны II ступені;
- Ордэн Айчыны III ступені.
Вышэйшай ступенню ордэна Айчыны з'яўляецца I ступень.
Узнагароджанне ажыццяўляецца паслядоўна ордэнам Айчыны III, II і I ступені:
- за выдатныя дасягненні ў вытворчай, навукова-даследніцкай, сацыяльна-культурнай, грамадскай, дабрачыннай і іншых сферах дзейнасці, накіраванай на падвышэнне дабрабыту людзей і ўмацаванне магутнасці краіны;
- за мужнасць і адвагу, праяўленыя пры абароне Айчыны і яе дзяржаўных інтарэсаў, забеспячэнні законнасці і правапарадку;
- за вялікія заслугі ў развіцці эканамічных, навукова-тэхнічных і культурных сувязяў паміж Рэспублікай Беларусь і іншымі краінамі.
Ордэн Айчыны носіцца на левым боку грудзей і пры наяўнасці іншых ордэнаў (акрамя ордэна Маці) размяшчаецца перад імі ў парадку старшынства ступеняў.
Апісанне
[правіць | правіць зыходнік]Ордэн Айчыны ўяўляе сабой знак, выкананы ў форме двух чатырохкутнікаў, якія накладаюцца адзін на аднаго і ўтвараюць васьміканцовую зорку дыяметрам 44 мм.
У цэнтры зоркі знаходзіцца круг дыяметрам 24 мм, у якім размешчана выява Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь, які абрамлены вянком з дубовага і лаўравага лісця. У верхняй частцы круга на чырвоным эмалевым фоне змешчаны надпіс «Айчына», у ніжняй частцы абазначаныя ступені ордэну: I, II, III. Адваротны бок ордэну мае гладкую паверхню, у цэнтры знаходзіцца нумар ордэну.
Ордэн пры дапамозе вушка і кальца мацуецца да пяцікутнай калодкі, абцягнутай муаравай стужкай чырвонага колеру з падоўжнай зялёнай палоскай пасярэдзіне для ордэна I ступені, дзвюма зялёнымі падоўжнымі палоскамі па краёх для ордэна II ступені, дзвюма зялёнымі падоўжнымі палоскамі па краёх і адной зялёнай падоўжнай палоскай пасярэдзіне для ордэна III ступені.
Ордэн Айчыны I ступені вырабляецца з срэбра з пазалотай, II ступені — з срэбра з частковай пазалотай, III ступені — з срэбра.
Поўныя кавалеры
[правіць | правіць зыходнік]- Кацярына Анатолеўна Карстэн (17 ліпеня 2008);
- Леанід Сяргеевіч Маісееў (23 мая 2011);
- Мікалай Іванавіч Казека (21 лютага 2014);
- Уладзімір Іванавіч Пакрышкін (23 чэрвеня 2014);
- Віктар Уладзіміравіч Шэйман (10 верасня 2021).