Ордэн Леніна
Ордэн Леніна | |||
---|---|---|---|
|
|||
Краіна | СССР | ||
Тып | ордэн | ||
Каму ўручаецца | грамадзяне СССР, прадпрыемствы, аб’яднанні, установы, арганізацыі, воінскія часці, ваенныя караблі, злучэнні і аб’яднанні, саюзныя і аўтаномныя рэспублікі, краі, вобласці, аўтаномныя вобласці, аўтаномныя акругі, раёны, гарады і іншыя населеныя пункты | ||
Падставы ўзнагароджання | выключныя дасягненні і асоба выключныя заслугі | ||
Дата заснавання | 6 красавіка 1930 | ||
Статус | не ўручаецца | ||
Статыстыка ўзнагароджанняў | |||
Першае | 23 мая 1930 | ||
Апошняе | 21 снежня 1991 | ||
Колькасць | 431 418 | ||
Характарыстыкі | |||
Памеры |
вышыня: 38—45 мм шырыня: 38 мм матэрыял: золата, плаціна |
||
Чарговасць узнагарод | |||
Старэйшая | няма | ||
Малодшая | Ордэн Кастрычніцкай рэвалюцыі | ||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Ордэн Леніна — найвышэйшая узнагарода СССР. Заснаваная пастановай Прэзідыума ЦВК СССР ад 6 красавіка 1930 года. Статут ордэна зацверджаны Пастановай Прэзідыума ЦВК СССР ад 6 красавіка 1930 года.
Статут ордэна
[правіць | правіць зыходнік]Ордэн Леніна з’яўляўся вышэйшай узнагародай СССР за асабліва выдатныя заслугі ў рэвалюцыйным руху, працоўнай дзейнасці, абароне сацыялістычнай Айчыны, развіццё дружбы і супрацоўніцтва паміж народамі, умацаванне міру і іншыя асабліва выдатныя заслугі перад Савецкай дзяржавай і грамадствам.
Ордэнам Леніна ўзнагароджваліся:
- за выключныя дасягненні і поспехі ў галіне эканамічнага, навукова-тэхнічнага і сацыяльна-культурнага развіцця савецкага грамадства, павышэнні эфектыўнасці і якасці працы, за выдатныя заслугі ва ўмацаванні магутнасці Савецкай дзяржавы, брацкай дружбы народаў СССР;
- за асабліва важныя заслугі ў абароне сацыялістычнай Айчыны, ўмацаванні абараназдольнасці Саюза ССР;
- за выдатную рэвалюцыйную, дзяржаўную і грамадска-палітычную дзейнасць;
- за асабліва важныя заслугі ў развіцці дружбы і супрацоўніцтва паміж народамі Савецкага Саюза і іншых дзяржаў;
- за асабліва выдатныя заслугі ва ўмацаванні сацыялістычнай садружнасці, развіцці міжнароднага камуністычнага, працоўнага і нацыянальна-вызваленчага руху, у барацьбе за мір, дэмакратыю і сацыяльны прагрэс;
- іншыя асабліва выдатныя заслугі перад Савецкай дзяржавай і грамадствам.
Да ўзнагароджання ордэнам Леніна за працоўныя заслугі маглі быць прадстаўлены, як правіла, асобы, самаадданая праца якіх раней была адзначана іншымі ордэнамі. Ордэн Леніна ўручаўся асобам, удастоеным звання Героя Савецкага Саюза, звання Героя Сацыялістычнай Працы, а таксама гарадам і крэпасцям, якім прысвоены адпаведна званне «Горад-Герой» і званне «Крэпасць-Герой».
Ордэн Леніна носіцца на левым боку грудзей і пры наяўнасці іншых ордэнаў СССР размяшчаецца перад імі.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 11: Мугір — Паліклініка / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2000. — Т. 11. — 560 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0188-5 (т. 11).
- Дуров В. А. Энциклопедия советских наград. Орден Ленина. Орден Сталина (проект) Любимая книга, Москва, 2005 (руск.) ISBN 83-7046-017-8.
- Ионина Н. А. Сто великих наград. Киев, Вече, 2003 (руск.) ISBN 5-7838-1171-8.
- Савичев Н. П. Символы трудовой и ратной доблести. Киев, Радяньска школа, 1987 (руск.).
- Смыслов О. С. Загадки советских наград. Киев, Вече, 2005 (руск.) ISBN 5-9533-0446-3.
- Колесников Г. А., Рожков А. М. Ордена и медали СССР. (руск.) Москва, Военное издательство, 1983
- Сборник законодательных актов о государственных наградах СССР. (руск.) Москва, 1984
- Гребенникова Г. И., Каткова Р. С. Ордена и медали СССР. (руск.) Москва, 1982.
- Шишков С. С., Музалевский М. В. Ордена и медали СССР. (руск.) Владивосток, 1996
- Балязин В. Н., Дуров В. А., Казакевич В. Н. Самые знаменитые награды России. (руск.) Москва, 2000.
- Горбачёв А. Н. Многократные кавалеры орденов СССР. (руск.) Москва, Про-Квант, 2006
- Горбачёв А. Н. 10 000 генералов страны. (руск.) Москва, 2007
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Ордэн Леніна
- Статут, апісанне і гісторыя Ордэна Леніна