Павал Новатны

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Павал Новатны
Дата нараджэння 6 студзеня 1912(1912-01-06)[1][2]
Месца нараджэння
Дата смерці 2 снежня 2010(2010-12-02)[1] (98 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Род дзейнасці гісторык літаратуры, пісьменнік, фалькларыст
Партыя
Узнагароды

Павал Новатны (в.-луж.: Pawoł Nowotny, 6 студзеня 1912, сяло Жыдаў, каля Баўтцэна, Германія2 снежня 2010, Баўтцэн, Германія) — лужыцкі грамадскі дзеяч, вучоны, педагог, гісторык культуры і фалькларыст. Заснавальнік Інстытута сербскага народазнаўства. Лаўрэат прэміі імя Якуба Чышынскага.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся 6 студзеня 1912 года ў лужыцкай вёсцы Жыдаў (Зедаў) у рабочай сям'і. У 1929 годзе апублікаваў свой першы артыкул у лужыцкай газеце «Serbske Nowiny». У 1931 годзе паступіў на педагагічны інстытут у Дрэздэне. Яго настаўнікамі былі германіст Адольф Шпамер і лужыцкі кампазітар Бярнат Краўц. Пасля прыходу да ўлады нацыянал-сацыялістаў у 1933 годзе быў выключаны з інстытута з-за сваёй сувязі з Асацыяцыяй сербскіх студэнтаў і адносін з Янам Скалай, пасля чаго эміграваў у Польшчу, дзе працягнуў сваё навучанне ў Познані. У 1937 годзе скончыў сваю адукацыю, атрымаўшы навуковую ступень магістра педагогікі. Пасля навучання працаваў да 1939 года выкладчыкам нямецкай мовы ў польскай школе ў Данцыге.

Пасля пачатку Другой сусветнай вайны быў арыштаваны і правёў у зняволенні амаль два гады. У 1941 годзе быў вызвалены з зняволення і адпраўлены радавым на Усходні фронт. Пасля вайны да 1947 г. знаходзіўся ў французскім палоне. У гэтым жа годзе вярнуўся ў Баўтцэн.

У Баўтцэне ўступіў у Сацыялістычную адзіную партыю Германіі і стаў займацца грамадскай дзейнасцю сярод лужычанаў. З 1948 года па 1982 год быў членам Федэральнага савета лужыцкай культурнай і грамадскай арганізацыі Домавіна. З 1949 года па 1951 год быў жупаном (старшынёй) Будзішынскага раённага аддзялення Домавіны. У гэты ж час быў старшынёй школьнага савета акругі Баўтцэн-Норд, змяніўшы на гэтай пасадзе Павала Неда. Займаўся арганізацыяй сербскай школьнай і вышэйшай адукацыі. Па яго ініцыятыве 1 мая 1951 года быў створаны Інстытут сербскага народазнаўства (Institut za serbski ludospyt), які ў 1992 годзе быў ператвораны ў Сербскі інстытут. Стаў першым рэктарам Інстытута сербскага народазнаўства.

У 1951 годзе ў адміністрацыйным кіраванні Домавіны адбыўся палітычны канфлікт. Падтрымаў кандыдатуру на пасаду намесніка старшыні каталіцкага святара Юрыя Гандрыка, за што быў абвінавачаны разам з Павалам Неда і Янам Цыжам ў падтрымцы «сербскага песімістычнага нацыяналізму, нямецкай і чэшскай буржуазіі». Нягледзячы на ціск новых уладаў ГДР, прапрацаваў у кіруючых органах Домавіны да 1976 года, калі выйшаў на пенсію.

Быўшы рэктарам Інстытута сербскага народоведения, напісаў некалькі навуковых твораў па лужыцкай фалькларыстыцы. Апублікаваў каля 200 навуковых артыкулаў па сарабыстыцы.

У 1970 годзе быў удастоены прэміі імя Якуба Чышынскага.

Памёр 2 снежня 2010 года ў Баўтцэне.

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. а б Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 12 мая 2014.
  2. Bibliothèque nationale de France Pawoł Nowotny // data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011.
  3. Czech National Authority Database Праверана 5 снежня 2023.
  4. Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 31 снежня 2014.
  5. LIBRIS — 2018. Праверана 24 жніўня 2018.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]