Пагранічны канфлікт паміж Індыяй і Пакістанам (2019)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Інда-пакістанскі канфлікт 2019 г.
Асноўны канфлікт: Кашмірскі канфлікт
Карта правінцыі Кашмір.
Карта правінцыі Кашмір.
Дата 14 лютага — жнівень 2019
Месца Індыйска-пакістанская мяжа
Прычына Напад на паліцыянтаў у Пулваме
Праціўнікі
 Індыя  Пакістан
Джаіш-э-Мугамад
Лашкар-э-Тайба
Ісламская дзяржава
Страты
46 забітых і 70 параненых паліцыянтаў, 10 вайскоўцаў забітыя, 5 памежнікаў параненыя, 1—2 баявых самалётаў збітыя, 1 пілот узяты ў палон[~ 1] 8 вайскоўцаў забітыя[1], 1 баявы самалёт і 2 дрона збітыя[2]
звыш за 300 баевікоў забітыя
Агульныя страты
14—16 мірных жыхароў загінулі[1][3][4][5][6][7]
  1. 1 сакавіка пілот вызвалены.

Пагранічны канфлікт паміж Індыяй і Пакістанам 2019 года — прыгранічныя сутыкненні паміж узброенымі сіламі Індыі і Пакістана ў Кашміры. З’яўляецца часткай працяглага Інда-пакістанскага канфлікту (Кашмірскі канфлікт).

Перадгісторыя[правіць | правіць зыходнік]

У выніку распаду Брытанскай Індыі ў 1947 годзе Індыя і Пакістан абвясцілі сваю незалежнасць. Таксама прадугледжвалася, што ўладарам асобных княстваў будзе дадзена права выбару паміж гэтымі краінамі, або — у асаблівых выпадках — магчымасць пакінуць сваю дзяржаву незалежнай. Махараджа Кашміра, большасць жыхароў якога складалі мусульмане, Хары Сінгх хацеў захаваць незалежнасць, аднак пачалося паўстанне, у яго ўмяшаліся атрады пуштунаў, якія ўварваліся з тэрыторыі Пакістана. У гэтых умовах махараджа звярнуўся да ўрада Індыі з просьбай аб дапамозе і выказаў гатоўнасць далучыцца да Індыйскага Саюза.

Такім чынам, у 1947 годзе пачалася першая індыйска-пакістанская вайна, якая завяршылася ў 1949 з дапамогаю міратворцаў ААН. Кашмір быў падзелены: палова тэрыторый як штаты Джаму і Кашмір увайшла ў Індыю, невялікае ўтварэнне Азад Кашмір лічыцца «асацыяванай дзяржавай Пакістана», а поўнач — пакістанскім рэгіёнам Гілгіт-Балтыстан.

Адносіны паміж двума дзяржавамі напаліліся з-за спрэчнай вобласці Джаму і Кашмір, што прывяло да наступных інда-пакістанскіх войн. Другая — у 1965 годзе — фактычна завяршылася нічым. А вось падчас трэцяй — у 1971 — пераможцай стала Індыя. У выніку Усходні Пакістан стаў незалежнай дзяржавай Бангладэш.

Улетку 1972 года ў горадзе Сімла тагачасныя кіраўнікі Індыі і Пакістана падпісалі мірнае пагадненне, згодна з якім межы вярталіся да даваенных. У канцы 1980-х у Кашміры рэзка актывізавалася дзейнасць тэрарыстычных арганізацый, якія патрабуюць «свабоды акупаванага Індыяй Кашміра». Чатырнаццаць гадоў, з 1987 па 2001, практычна ні дня не прайшло без нападу баевікоў або без абстрэлу пагранзастаў таго ці іншага боку. Пік супрацьстаяння прыйшоўся на 1999 год, калі паміж краінамі адбыўся чарговы ўзброены канфлікт, які атрымаў назву «каргільская вайна».

З 1950-х гадоў ААН заклікае правесці ў Кашміры рэферэндум, каб улічваць меркаванне мясцовых жыхароў у прыняцці палітычных рашэнняў. Нью-Дэлі першапачаткова падтрымліваў гэтую ідэю, але потым вырашыў, што такі крок не патрэбны. Пры гэтым трэба мець на ўвазе, што большасць насельніцтва (60 працэнтаў) «індыйскай» часткі Кашміра — мусульмане.

У пачатку XXI стагоддзя назіраўся спад узброенага супрацьстаяння ў Кашміры, а таксама пацяпленне адносін паміж краінамі[8].

Па некаторых даных, да пачатку канфлікуту 2019 года на тэрыторыі штатаў Джаму і Кашмір дзейнічалі па меншай меры 300 тысяч індыйскіх вайскоўцаў (гэта фактычна трэць усяго асабовага складу ўзброеных сіл Індыі) і значны кантынгент паліцыі. У той жа час групоўка пакістанскіх баевікоў налічвала да 10 тысяч чалавек. Як адзначаюць эксперты, супрацьстаянне ў Кашміры застаецца адным з самых працяглых міжнародных канфліктаў[9].

Храналогія[правіць | правіць зыходнік]

14 лютага

Калона індыйскіх паліцэйскіх з Сіл цэнтральнага рэзерву паліцыі Індыі была атакаваная тэрарыстам-смяротнікам з пакістанскай ісламісцкай групоўкі Джаіш-е-Мухамад у Пулваме. У выніку нападу загінулі 45 супрацоўнікаў Сіл цэнтральнага рэзерву паліцыі Індыі[10].

18 лютага

У акрузе Пулвама ў выніку перастрэлкі з баевікамі загінулі 4 індыйскія вайскоўцы[11].

26 лютага

Дванаццаць самалётаў Міраж 2000 індыйскіх ВПС перасеклі лінію кантролю ў Кашміры, здзейсніўшы авіяўдар па тэрыторыі, кантраляванай Пакістанам. Індыя заявіла, што авіяўдар па ваенным лагеры Джаіш-е-Махамад быў нанесены ў адказ на напад у Пулваме. Па дадзеных Індыі, падчас нападаў было забіта каля 350 баевікоў[10][12].

У той жа дзень у паветранай прасторы Індыі ў памежным штаце Гуджарат СПА Індыі быў збіты пакістанскі беспілотнік[13].

27 лютага

У гэты дзень пачаліся баі на індыйска-пакістанскай мяжы. Не менш за пяць індыйскіх вайскоўцаў былі паранены падчас абстрэлаў з пакістанскага боку ў штаце Джаму і Кашмір[10]. Таксама паведамлялася пра ахвяры сярод мірнага насельніцтва.

ВПС Пакістана нанеслі авіяўдар па населеных пунктах Надыан, Лаам Джангарам і Кэры ў акрузе Раджуры[14]. Па дадзеных Пакістана былі ўражаны шэсць неваенных мэтаў для пазбягання чалавечых страт і матэрыяльнага ўрону з боку Індыі[15]. Па дадзеных індыйскіх вайскоўцаў, тры самалёты пакістанскіх ВПС перасеклі лінію кантролю з Новшэра, Джаму і Кашміра, аднак іх адціснулі шэсць самалётаў ВПС Індыі[16].

Як паведаміў тэлеканал NDTV, 27 лютага адбыўся паветраны бой паміж індыйскай і пакістанскай авіяцыяй, у якім прынялі ўдзел 32 самалёты[17][18]. З боку ВПС Індыі ў паветраным баі ўдзельнічалі 8 знішчальнікаў: чатыры Су-30МК і два МіГ-21УПГ (МіГ-21-93), два Dassault Mirage 2000[19], а з боку ВПС Пакістана — 24 самалёта, сярод якіх былі восем F-16, чатыры Dassault Mirage III, чатыры JF-17 Thunder. Астатнія 12 самалётаў ВПС Пакістана суправаджалі ўдарную групу і не прымалі ўдзел у бітве[19]. У выніку паветранага бою МіГ-21 збіў адзін F-16. Самалёт F-16 упаў на часткі падкантрольнай Пакістану тэрыторыі Джаму і Кашміра. Прадстаўнікі ВПС Пакістана абверглі удзел у бітве самалётаў F-16 аднак прадстаўнікі УС Індыі паказалі абломкі ракеты AIM-120, запуск якой магчымы толькі з шматфункцыянальных знішчальнікаў F-16 з усіх тых, што знаходзяцца на ўзбраенні ВПС Пакістана[20][21]. Сам МіГ-21 у паветраным баі быў збіты пакістанскім знішчальнікам JF-17, лётчык катапультаваўся і быў узяты ў палон[22]. Таксама Ісламабад заявіў аб знішчэнні МіГ-27, але Дэлі не пацвердзіў дадзенай інфармацыі[23].

28 лютага

У шэсць гадзін раніцы па мясцовым часе ў сектары Крышна Гхат пакістанскія вайскоўцы адкрылі агонь з мінамётаў і стралковай зброі па індыйскім пазіцыях. Завязалася перастрэлка, якая доўжылася каля гадзіны. Аб загінулых і параненых не паведамлялася[24].

1 сакавіка

Пакістанскія ўлады вызвалілі індыйскага лётчыка, які трапіў у палон у выніку паветранага бою 27 студзеня[25].

2 сакавіка

У Кашміры падчас узаемных абстрэлаў індыйскага і пакістанскага боку загінулі 4—6 мірных жыхароў i два пакістанскіх вайскоўцаў[1] яшчэ трое грамадзянскіх асоб параненыя і некалькі жылых дамоў разбураныя[3].

4 сакавіка

У Кашміры аднавіліся ваенныя сутыкненні з ужываннем стралковай зброі і мінамётаў. У гэты дзень Су-30 ВПС Індыі збіў БПЛА УС Пакістана над паўночным індыйскім штаце Раджастхан, апошнія ў сваю чаргу не каментуюць гэтую інфармацыю[26][27].

5 сакавіка

ВМС Пакістана выявілі і прадухілілі ўварванне падводнай лодкі ВМС Індыі ў тэрытарыяльныя воды Пакістана[28].

10 сакавіка

Індыйскія вайскоўцы збілі пакістанскі БПЛА ў небе над правінцыяй Раджастхан[2].

11 сакавіка

Пакістанская армія абстраляла з мінамётаў тэрыторыю Індыі, 4 мірных жыхара атрымалі раненні[29].

13 сакавіка

Індыйскія вайскоўцы ў раёне горада Пулмава ліквідавалі трох тэрарыстаў «Джаіш-е-Мухамад».

17 сакавіка

Прадстаўнікі ВМС Індыі паведамілі, што падчас узбройнага канфлікту з Пакістанам, ядзерныя падводныя лодкі і авіяносец «Вікрамадыт’я» былі скіраваныя да водаў Пакістана ў Аравійскім моры[30]. У гэты ж час Ісламабад і Нью-Дэлі прыгразілі адзін аднаму прымяненнем ядзернай зброі[31].

18 сакавіка

У выніку мінамётнага абстрэлу Пакістанам індыйскай тэрыторыі адзін ваенны загінуў і трое параненыя[32].

19 сакавіка

Баевікі Кашміра правялі мінамётных абстрэл пазіцый індыйскай арміі, у выніку чаго загінуў адзін вайскоўцаў і параненыя яшчэ чацвёра[33].

22 сакавіка

Індыйскімі вайскоўцамі ў штаце Джаму і Кашмір былі ліквідаваныя сямёра баевікоў-сепаратыстаў[34].

1 красавіка

ВПС Індыі паднялі па трывозе два знішчальнікі Су-30МК пасля таго, як у індыйскай мяжы быў знойдзены пакістанскі беспілотнік. У адказ на гэта Пакістан падняў у паветра два знішчальнікі F-16[7].

2 красавіка

На мяжы адбыўся бой, у выніку чаго загінулі 3 пакістанскія і 1 індыйскі ваенныя, а таксама 2 мірныя грамадзяніны. 23 чалавека параненыя[7].

16 красавіка

Падчас спецаперацыі індыйскіх сілавых структур былі ліквідаваныя два тэрарыста «Джаіш-е-Мухамад»[35].

3 мая

Варагуючыя бакі абмяняліся цяжкімі абстрэламі ўздоўж лініі кантролю ў штаце Джаму і Кашмір у раёне Пунч. Агонь быў пачаты пакістанскай арміяй ў сектары Касба-Кірні ў Пунч, і з таго часу ён распаўсюдзіўся на іншыя раёны. За апошнія паўтара месяца ў раёне Лок было здзейснена больш за 515 парушэнняў рэжыму спынення агню[36].

11 мая

У ўзброены супрацьстаянне ў рэгіёне ўмяшалася тэрарыстычная групоўка ІД. Яе баевікі абвясцілі Кашмір «сваёй правінцыяй». Таксама паміж баевікамі і індыйскімі вайскоўцамі ў гэты дзень адбылося ўзброены сутыкненне[37].

Жнівень

Чарговы рост напружаня ў рэгіёне пачаўся з-за прапановы індыйскай народнай партыі адмяніць 370-ы артыкул Канстытуцыі Індыі пра аўтаномію і асаблівы статус штата. Ужо 5 жніўня Індыя адмяніла асаблівы статус Джаму і Кашміра і прывяла армію ў баявую гатоўнасць[38]. У адказ на гэта улады Пакістана панізілі ўзровень дыпламатычных адносін і прыпынілі гандаль з Індыяй, выслаўшы пасла гэтай краіны і адклікаўшы свайго з Нью-Дэлі[39].

15 жніўня

Адбылася перастрэлка на спрэчнай тэрыторыі, у выніку якой 3 пакістанскія салдаты і два мірных грамадзяніна загінулі[40].

21 жніўня

Паліцыя Індыйскага Кашміра паведаміла пра бой, дзе загінулі паўстанец і паліцыянт[41]. Загінулы баявік быў удзельнікам тэрарыстычнай арганізацыі Lashkar-e-Taiba[41].

Рэакцыя[правіць | правіць зыходнік]

  •  ЗША: 28 лютага выконваючы абавязкі кіраўніка Пентагона Патрык Шанахан заклікаў Індыю і Пакістан пазбягаць далейшых ваенных дзеянняў[42].
  •  Расія: міністр замежных спраў Расіі Сяргей Лаўроў заклікаў усе краіны рэгіёну выконваць палажэнні ўніверсальных контртэрарыстычных канвенцый і супрацоўнічаць у справе іх выканання. Палітык выказаў гатоўнасць Масквы садзейнічаць дээскалацыі напружанасці і ўрэгулявання любых рознагалоссяў паміж Індыяй і Пакістанам палітыка-дыпламатычнымі сродкамі[43].
  •  Беларусь: прадстаўнікі МЗС РБ адзначылі, што Беларусь з трывогай назірае за эскалацыяй напружанасці паміж дзвюма дзяржавамі, а таксама заклікалі абодва бока да «праявы разважлівасці і стрыманасці, выкарыстанні ўсіх магчымых сродкаў для зняцця напружанасці на аснове перамоваў і кансультацый, не звяртаючыся да выкарыстання ваеннай сілы»[44].
  •  Турцыя: міністр замежных спраў Турцыі Меўлют Чавушолгу 27 лютага заявіў, што яго краіна гатовая дапамагчы ўрэгуляваць канфлікт мірным шляхам[45].

Заўвагі[правіць | правіць зыходнік]

  1. а б в Индия и Пакистан возобновили боевые действия(недаступная спасылка)
  2. а б СМИ: четвертый за две недели пакистанский беспилотник сбит над Индией
  3. а б Индия и Пакистан возобновили обстрелы
  4. Six martyred in Indian shelling at LoC. www.thenews.com.pk. Праверана 27 February 2019.
  5. Jet downing raises India-Pakistan tension (27 лютага 2019). Праверана 27 February 2019.
  6. Naqash, Tariq. 4 AJK civilians dead, 11 wounded in 'indiscriminate' Indian shelling across LoC. DAWN.COM (27 лютага 2019). Праверана 27 February 2019.
  7. а б в На границе ядерных держав Индии и Пакистана стрельба: есть жертвы
  8. Emily Wax. Peaceful Protests In Kashmir Alter Equation for India // The Washington Post. — 2008.
  9. Чаму абвастрыўся канфлікт паміж Індыяй і Пакістанам? — zviazda.by
  10. а б в "На грани войны? Что происходит на границе Индии и Пакистана". 2019-02-27. Праверана 2019-02-27.
  11. В штате Джамму и Кашмир погибли четверо индийских военнослужащих
  12. India Hits Main Jaish Camp In Balakot, "Non-Military" Strike: Government. NDTV.com. Праверана 26 February 2019.
  13. "Индийский Су-30 сбил беспилотник Пакистана". 2019-03-05. Праверана 2019-03-05.
  14. Pakistan jets violate Indian airspace in Kashmir's Nowshera, drop bombs (англ.). The Week. Праверана 28 лютага 2019.
  15. Pakistan had no choice but to respond, says DG ISPR (англ.). The Nation (27 лютага 2019). Праверана 28 лютага 2019.
  16. Pakistani jets violate Indian air space, enter border areas of Nowshera sector in J-K's Rajouri district - Hwnews.in (англ.). Dailyhunt. Праверана 28 лютага 2019.
  17. ndtv.com
  18. nashaniva.by
  19. а б Су-30 и F-16 сошлись в воздушном бою Индии и Пакистана. lenta.ru. Праверана 3 сакавіка 2019.
  20. IAF shows parts of Amraam missile, says evidence confirms MiG-21 shot down Pakistan's F-16 - Times of India ►. The Times of India. Праверана 3 сакавіка 2019.
  21. Wreckage Of Downed Pak F-16 Fighter Seen In PoK. NDTV.com. Праверана 3 сакавіка 2019.
  22. На грани войны? Что происходит на границе Индии и Пакистана
  23. India airstrike in Pakistan: IAF crosses LoC first time since 1971 war. India Today (26 лютага 2019). Праверана 26 February 2019.
  24. Индия и Пакистан обменялись новыми ударами в Кашмире(недаступная спасылка)
  25. Пакистан вернул Индии сбитого над Кашмиром военного пилота
  26. «Проблемы ещё не решены»: Индия и Пакистан возобновили обстрелы в Кашмире (руск.). RT на русском. Праверана 5 сакавіка 2019.
  27. Су-30 сбил пакистанский беспилотник в Индии. lenta.ru. Праверана 5 сакавіка 2019.
  28. Пакистан нашел и отогнал индийскую подлодку. lenta.ru. Праверана 5 сакавіка 2019.
  29. В Индии при обстреле со стороны Пакистана пострадали четыре человека – NDTV
  30. Армия Индии развернула ядерные подлодки во время конфликта с Пакистаном
  31. Reuters: Индия грозила выпустить по Пакистану шесть ракет, войны удалось избежать чудом
  32. СМИ: один индийский военный погиб и трое пострадали при обстреле со стороны Пакистана
  33. Столкновение с террористами в индийском Джамму и Кашмире: есть жертвы
  34. Индийские военные убили семерых боевиков в Кашмире
  35. В индийском штате Джамму и Кашмир ликвидированы террористы
  36. Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 3 мая 2019. Праверана 3 мая 2019.
  37. "Исламское государство" объявило Кашмир своей провинцией
  38. Індія скасувала особливий статус Кашміру та привела армію в бойову готовність. https://espreso.tv/. Еспресо TV (5 жніўня 2019). Праверана 5 серпня 2019.
  39. Конфликт из-за статуса Кашмира: Пакистан выслал посла Индии и отозвал своего посла
  40. Five killed as Pakistan and India trade fire amid Kashmir tension
  41. а б Two killed in first Kashmir gun battle since lockdown began
  42. В Пентагоне призвали Индию и Пакистан «избегать дальнейших военных действий»
  43. Лавров призвал Пакистан и Индию урегулировать конфликт путём дипломатии
  44. МИД: Беларусь с тревогой наблюдает за эскалацией напряженности между Индией и Пакистаном
  45. Турция готова помочь урегулировать конфликт между Индией и Пакистаном(недаступная спасылка)