Сяргей Віктаравіч Лаўроў
Сяргей Віктаравіч Лаўроў | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
руск.: Сергей Викторович Лавров | |||||||
![]() | |||||||
| |||||||
|
|||||||
Прэзідэнт | Уладзімір Уладзіміравіч Пуцін Дзмітрый Анатольевіч Мядзведзеў Уладзімір Уладзіміравіч Пуцін |
||||||
Кіраўнік урада | Міхаіл Яфімавіч Фрадкоў Віктар Аляксеевіч Зубкоў Уладзімір Уладзіміравіч Пуцін Дзмітрый Анатольевіч Мядзведзеў |
||||||
Папярэднік | Ігар Сяргеевіч Іваноў | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
21 сакавіка 1950 (74 гады) Масква, СССР |
||||||
Жонка | Марыя Лаўрова | ||||||
Дзеці | дачка: Кацярына | ||||||
Партыя | |||||||
Член у | |||||||
Адукацыя | |||||||
Дзейнасць | дыпламатыя[1] і палітыка[1] | ||||||
Месца працы | |||||||
Аўтограф |
![]() |
||||||
Узнагароды |
![]() ![]() ![]() ![]() ![]() ![]() ![]() ![]() ![]() ![]() ![]() ![]() ![]() ![]() ![]() ![]() ![]() ![]() ![]() ![]() ![]() ![]() ![]() ![]() ![]() Заслужаны работнік дыпламатычнай службы Расійскай Федэрацыі[d] (2004) ![]() ![]() ![]() ![]() ![]() ![]() ![]() ганаровы доктар Універсітэта Тромсё[d] (2011 — 28 лютага 2022) ![]() ![]() ![]() |
||||||
Сайт | mid.ru (руск.) | ||||||
![]() |
Сяргей Віктаравіч Лаўроў (нар. 21 сакавіка 1950, Масква) — расійскі дзяржаўны дзеяч, міністр замежных спраў Расійскай Федэрацыі (з 2004), пастаянны член Савета бяспекі Расіі. Мае ранг Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла.
Адукацыя
[правіць | правіць зыходнік]З сярэбраным медалём скончыў маскоўскую школу № 607 (з 2017 года шкода імя В. Ф. Арлова), у 1972 годзе — Маскоўскі дзяржаўны інстытут міжнародных адносін МЗС СССР.
Ведае англійскай, французскай і сінгальскай мовамі.
Праца ў МЗС
[правіць | правіць зыходнік]1972—1994
[правіць | правіць зыходнік]- У 1972—1976 гг. — стажор, аташэ Пасольства СССР у Рэспубліцы Шры-Ланка.
- З 1976 па 1981 год займаў пасады трэцяга, другога сакратара Аддзела міжнародных эканамічных арганізацый МЗС СССР.
- У 1981—1988 гг. — першы сакратар, саветнік, старшы саветнік Пастаяннага Прадстаўніцтва СССР пры ААН у Нью-Ёрку.
- У 1988—1992 гг. — намеснік, першы намеснік начальніка, начальнік Упраўлення міжнародных эканамічных арганізацый МЗС СССР.
Быў членам КПСС да 1991 года.
- 1991—1992 гг. — начальнік Упраўлення міжнародных арганізацый МЗС СССР.
- У 1992 годзе быў прызначаны дырэктарам Дэпартамента міжнародных арганізацый і глабальных праблем МЗС Расіі.
- 3 красавіка 1992 года быў прызначаны намеснікам міністра замежных спраў Расіі. Курыраваў дзейнасць Дэпартамента міжнародных арганізацый і міжнароднага эканамічнага супрацоўніцтва, Упраўлення па правах чалавека і міжнароднага культурнага супрацоўніцтва, Дэпартамента па справах дзяржаў СНД. Займаў гэты пост да студзеня 1994 года.
- З сакавіка 1993 года — намеснік старшыні Міжведамаснай камісіі па ўдзелу Расійскай Федэрацыі ў міжнародных арганізацыях сістэмы ААН.
- З лістапада 1993 года — сустаршыня Міжведамаснай камісіі па каардынацыі ўдзелу Расійскай Федэрацыі ў міратворчай дзейнасці.
Міністр замежных спраў Расійскай Федэрацыі
[правіць | правіць зыходнік]9 сакавіка 2004 г указам Прэзідэнта Расійскай Федэрацыі прызначаны на пасаду Міністра замежных спраў Расійскай Федэрацыі. У маі 2004 года пасля заступлення на пасаду абранага на наступны тэрмін Прэзідэнта Расійскай Федэрацыі зноў прызначаны на пасаду Міністра замежных спраў Расійскай Федэрацыі.
Старшыня Камісіі Расіі па справах ЮНЕСКА (з красавіка 2004).
З 11 студзеня 2010 года — член урадавай камісіі па эканамічнаму развіццю і інтэграцыі.
Лаўроў займае пасаду міністра замежных спраў даўжэй чым хто-небудзь з часоў Міністра замежных спраў СССР А. А. Грамыкі.
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]- медаль «За ўклад у стварэнне Еўразійскага эканамічнага саюза» I ступені (2015)[3].
- Вышэйшая дзяржаўная ўзнагарода Буркіна-Фасо — Ордэн Жарабца[4].
Зноскі
- ↑ а б Czech National Authority Database Праверана 7 лістапада 2022.
- ↑ Dramática jornada en Kiev: ya son los 198 civiles ucranianos muertos tras el ataque ruso
- ↑ Решение Высшего Евразийского Экономического Совета от 8 мая 2015 года № 4 «О награждении медалью „За вклад в создание Евразийского экономического союза“» Архівавана 25 лютага 2021.
- ↑ Лаврова наградили высшей государственной наградой Буркина-Фасо (руск.)
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Сяргей Віктаравіч Лаўроў
- Лаўраў Сяргей Віктаравіч
- Нарадзіліся 21 сакавіка
- Нарадзіліся ў 1950 годзе
- Асобы
- Нарадзіліся ў Маскве
- Члены КПСС
- Члены «Адзінай Расіі»
- Выпускнікі МДІМА
- Кавалеры ордэна «За заслугі перад Айчынай» 1 ступені
- Кавалеры ордэна «За заслугі перад Айчынай» 2 ступені
- Кавалеры ордэна «За заслугі перад Айчынай» 3 ступені
- Кавалеры ордэна «За заслугі перад Айчынай» 4 ступені
- Кавалеры ордэна Пашаны
- Кавалеры ордэна Дружбы народаў (Беларусь)
- Кавалеры ордэна РПЦ святога дабравернага князя Данііла Маскоўскага II ступені
- Кавалеры ордэна РПЦ прападобнага Сергія Раданежскага
- Узнагароджаныя медалём Сталыпіна II ступені
- Узнагароджаныя Ганаровай граматай Прэзідэнта Расійскай Федэрацыі
- Кавалеры венгерскага ордэна Заслуг
- Кавалеры ордэна Гонар і слава
- Кавалеры ордэна Пашаны (Паўднёвая Асеція)
- Кавалеры ордэна «Дустлік»
- Кавалеры Ордэна Святога Месропа Маштоца
- Кавалеры Вялікага крыжа ордэна «Сонца Перу»
- Кавалеры ордэна Данакер
- Кавалеры ордэна «Садружнасць»
- Кавалеры ордэна РПЦ прападобнага Сергія Раданежскага 1 ступені
- Міністры замежных спраў Расійскай Федэрацыі
- Члены Савета бяспекі Расіі
- Дыпламаты Расіі
- Пастаянныя прадстаўнікі Расіі пры ААН