Палацава-паркавы комплекс Шырынаў (Германавічы)
Палацава-паркавы комплекс | |
Палацава-паркавы комплекс Шырынаў | |
---|---|
| |
55°24′38,82″ пн. ш. 27°43′40,21″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Беларусь |
Аграгарадок | Германавічы |
Архітэктурны стыль | класіцызм |
Дата заснавання | канец XVIII ст. |
Будынкі | |
палац • парк | |
Статус | Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 212Г000834 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Палацава-паркавы комплекс Шырынаў — помнік сядзібна-паркавай архітэктуры ў стылі класіцызм. Створаны ў канцы XVIII ст. (пасля 1782 г.) у вёсцы Германавічы (Шаркаўшчынскі раён) на правым беразе ракі Дзісна. Належала I. Зрыня-Шырыну, які набыў маёнтак у графа I. Гільзена.
Архітэктура[правіць | правіць зыходнік]
Сядзіба мае рэгулярную планіроўку з геаметрычна правільнымі ўчасткамі пладовага саду, агароду і шэрагам прамавугольных ставоў. Да ракі спускаецца невялікі парк пейзажнага тыпу. У цэнтры кампазіцыі мураваная гаспода — прамавугольны ў плане двухпавярховы будынак з пакатым вальмавым дахам. Планіроўка анфіладная. У тарцах будынку знаходзяцца трохмаршавыя лесвіцы. Вось сіметрыі падкрэсленая на галоўным фасадзе атыкам, на дваровым — рызалітам з трохвугольным франтонам. Вуглы фланкіраваныя плоскімі рызалітамі, у якіх зробленыя ўваходы, аформленыя прысценнымі порцікамі. Сцены аздобленыя на першым паверсе рустоўкай, на другім — каланадай. Гаспадарчыя пабудовы знаходзяцца ў паўнёва-ўсходняй частцы сядзібы.
Сучасны стан[правіць | правіць зыходнік]
У палацы Шырынаў зараз знаходзіцца музей культуры і побыту. Комплекс — помнік рэспубліканскага значэння.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Мн.: БелЭн, 1993. — 620 с. — ISBN 5-85700-078-5.
- Кулагин А. Н. Германовичская усадьба // Белорусская ССР: Краткая энциклопедия. В 5-ти т. Т. 4 / Ред. колл.: П. У. Бровка и др. — Мн.: Гл. ред. Белорус. Сов. Энциклопедии, 1981. — Т. 4. — 712 с. — 50 000 экз. (руск.)
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Палацава-паркавы комплекс Шырынаў (Германавічы)
- Палацава-паркавы комплекс Шырынаў (Германавічы) на сайце Radzima.org
- Палацава-паркавы комплекс Шырынаў (Германавічы) на сайце Глобус Беларусі (руск.)
- Установа культуры «Германавіцкі музей культуры і побыту» Архівавана 4 сакавіка 2016.